Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Кацярына Суслянкова.
«Гэты турнір з’яўляецца традыцыйным і праводзіцца два разы на год – летам і зімой, – патлумачыла Кацярына Суслянкова. – У 2018-м гаспадаром зімовай універсіяды быў таксама Магілёў. Пераможцам спаборніцтваў сталі прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, другое месца занялі спартсмены Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, бронза дасталася МДУ імя А. А. Куляшова. Каму ўсміхнецца ўдача на гэты раз, стане вядома ў апошні дзень спаборніцтваў – 26 студзеня».
Паводле слоў суразмоўніцы, у мінулым годзе спаборніцтва сабрала ў Магілёве студэнтаў з 29 ВНУ. Гаварыць аб прадстаўніцтве гэтага турніру рана: да 20 студзеня будзе ісці прыём заявак на ўдзел.
Праграма ўніверсіяды ўключае 17 лёгкаатлетычных відаў. Сярод іх – бег на 60м, 200м, 400м, 800м, 1500м, 3000м, бег з бар’ерамі, скачкі з шастом і ў вышыню, трайны скачок, штурханне ядра, спартыўная хада на 5 км і 10 км, пяцібор’е, сямібор’е, эстафета 4х200м і інш.
Першымі 25 студзеня ў 9.45 у скачковы сектар выйдуць дзяўчаты. Спартсменкі выканаюць трайны скачок. Следам за імі выступяць пяціборкі на дыстанцыі 60 м з бар’ерамі і сяміборцы, якім трэба будзе прабегчы 60 м. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў запланавана на 15.00. Завершаць спаборніцкі дзень скачкі ў вышыню і фінальныя забегі на 60м. 26 студзеня першынство пачнецца ў 9.45 з бегу на 60 м з бар’ерамі ў юнакоў. Закрываць зімовую ўніверсіяду будуць эстафеты 4х200м.
Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць як у камандным, так і асабістым заліках. Прычым цырымоніі ўручэння медалёў, дыпломаў і каштоўных падарункаў будуць праводзіць па выніках спаборніцкага дня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе