Камітэт дзяржаўнай бяспекі адзначае сёння прафесійнае свята. У Магілёве з нагоды ўрачыстасці адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка «Чэкістам Магілёўшчыны». У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, прадстаўнікі праваахоўных органаў рэгіёна і інш.
«У афіцэраў Магілёўскага ўпраўлення КДБ ёсць добрая традыцыя – збірацца на гэтым месцы, каб ушанаваць памяць вядомых супрацоўнікаў, якія прысвяцілі свае жыцці служэнню нашай Айчыне, – расказаў ветэран органаў дзяржбяспекі Сяргей Багдановіч. – Гэтыя імёны вядомыя не толькі на Магілёўшчыне, але і за яе межамі. Гэта Кірыл Пракопавіч Арлоўскі, Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч, Вера Захараўна Харужая, Леў Яфімавіч Маневіч і многія іншыя. Праца ўпраўлення па захаванні памяці аб іх гераічнай дзейнасці, напоўнена глыбокім выхаваўчым сэнсам. Вяртаючы іх гераічныя імёны з нябыту, мы выхоўваем у моладзі высокую грамадзянскую адказнасць. І кожны з маладых людзей пераймае для сябе іх найлепшыя чалавечыя рысы і якасці, героіку здзейсненага імі подзвігу.
Веданне і разуменне гісторыі гэтага трагічнага часу дапамагае нам вырашаць задачы захавання міру і стабільнасці ў нашай краіне. На розных гістарычных этапах супрацоўнікі КДБ па Магілёўскай вобласці годна выконвалі свой святы абавязак і ў рашучыя хвіліны для іх жыцця заўсёды рабілі выбар на карысць дабрабыту будучых пакаленняў. Вось чаму мы свята шануем іх імёны і выхоўваем маладых людзей так, каб яны памяталі аб ахвярах, не забывалі подзвігі, здзейсненыя гэтымі людзьмі».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44