Планавая сяўба азімых завершана ў Краснапольскім раёне. Аграрыі працавалі зладжана і ўклаліся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.
– Дзякую за працу ўсім: аграномам, механізатарам, спецыялістам розных узроўняў, – кажа старшыня Краснапольскага райвыканкама Валерый Наско. – Вялікую ролю ў захаванні тэхналагічнай дысцыпліны адыгралі вопыт і падыходы да арганізацыі працы дырэктара ААТ «Краснапольскі» Сяргея Ленкаўца.
Па плане на Краснапольшчыне засеялі азімымі 5800 гектараў. Асноўны акцэнт зроблены на азімую пшаніцу і трыцікале.
Сёлета ў раёне сабралі 24770 тон збожжа, што амаль на 7000 тон больш, чым год таму. Калі браць апошнія 10 гадоў, цяперашні намалот супастаўны з найлепшымі вынікамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39