У гэтым годзе ў Магілёве плануюць адрамантаваць больш за 330 дваровых тэрыторый. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда.
Рамонтнымі працамі будуць займацца ЖРЭУ Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў. У Ленінскім раёне плануюць прывесці ў парадак больш за 200 дваровых тэрыторый. Акрамя добраўпарадкавання тэрыторыі, устаноўкі малых архітэктурных форм і афармлення месц для адпачынку, тут адрамантуюць больш як 10 тыс. кв.м мясцовых дарог, больш як 5 тыс. кв.м пешаходных дарожак. Плануюць абнавіць і гульнявое абсталяванне на дзіцячых пляцоўках - усяго будзе больш за 80 новых комплексаў. Упрыгожаць двары раёна і новыя газоны. Іх плануюць разбіць на плошчы 120 кв.
Супрацоўнікі ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна сёлета плануюць адрамантаваць больш за 130 двароў. «Таксама працы закрануць мясцовыя праезды і дарогі. Іх плануюць адрамантаваць больш за 6 тыс. кв.м і 730 кв.м пешаходных дарожак. Абновіцца і дзіцячае гульнявое абсталяванне - усяго 160 адзінак. Будуць сфарміраваны і новыя газоны на плошчы 400 кв.м», - распавёў Дзяніс Койда.
Апроч рамонту і навядзення парадку ў дварах абласнога цэнтра, плануецца рамонт і вулічна-дарожнай сеткі горада. У гэтым годзе плануецца абнаўленне выраўноўваючага пласта на дарогах горада плошчай 70 тыс. кв.м. Абновяцца ў горадзе і пешаходныя дарожкі (агульная плошча - больш за 10 тыс. кв.м).
Яшчэ адзін важны аспект работ - ямачны рамонт аб'ёмам больш як 22 тыс. кв.м. На сённяшні дзень работы па ямачным рамонце вулічна-дарожнай сеткі горада ўжо вядуцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2025 - 16:24
15.05.2025 - 14:30
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій рыхтуецца да прыёму мэтавікоў
15.05.2025 - 13:37
15.05.2025 - 09:05
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі