RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі скарэкціраваны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці

У Беларусі скарэкціраваны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 чэрвеня 2025 года №349, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент уносіць змены ў пастанову ўрада ад 29 сакавіка 2024 года №224. У прыватнасці, пашыраны пералік прадукцыі, якой знак якасці не надаецца. Гэта такія катэгорыі, як сыравіна; матэрыялы, якія падлягаюць далейшай прамысловай перапрацоўцы; камплектуючыя, за выключэннем якія ўваходзяць у склад тэхнічна складаных тавараў і іх састаўных частак; алкагольная прадукцыя; лекавыя прэпараты, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы.

Таксама ўдакладняецца, што вытворца прымае рашэнне аб вызначэнні прадукцыі, якая прэтэндуе на прысваенне знака якасці (не больш за тры найменні). Пры гэтым прадукцыя павінна мець дакумент, які пацвярджае яе вытворчасць на тэрыторыі краіны. Звесткі аб ёй павінны быць уключаны ў рэгістр вытворцаў тавараў (работ, паслуг) і іх збытавых арганізацый (афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў), змяшчацца ў дзяржаўнай сістэме каталагізацыі прадукцыі. Акрамя таго, дапоўнены пункт аб ацэнцы прадукцыі на адпаведнасць патрабаванням. Ужываецца 100-бальная сістэма.

Вытворца харчовых, прамысловых тавараў для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленых ім на тэрыторыі Беларусі, які падаў заяўку аб прысваенні Дзяржаўнага знака якасці, мае права да 1 ліпеня 2025 года прадставіць у Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі звесткі і дакументы з улікам унесеных змяненняў.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая