Тэатралізаваны паветраны бой стане часткай прысвечанага Дню Незалежнасці Беларусі святочнага мерапрыемства, якое пройдзе на Буйніцкім полі 3 ліпеня.
У неба паднімуцца тры самалёты Як-55, хуткасныя, лёгкія, манеўраныя. Два пакажуць савецкую тэхніку, яшчэ адзін – варожую.
– Гэта будзе не нейкая канкрэтная бітва, мы аднаўляем элементы паветраных баёў, у цэлым характэрных для часоў Вялікай Айчыннай вайны, – удакладніў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Мазур. – Падрыхтоўка тэхнікі і рэпетыцыі ўжо ідуць поўным ходам. Старанна прадумваем і пытанні бяспекі.
Увечары таго ж дня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» гледачы ўбачаць паказальныя скачкі парашутыстаў. У паветры з велізарным беларускім сцягам будзе кружыць верталёт.
А што яшчэ?
Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ прыме ўдзел і ў шэрагу іншых мерапрыемстваў.
Міжнародны аўтапрабег «Садружнасць: ад Буга да Байкала», у маршрут якога ўваходзяць многія гарады Беларусі і Расіі, прыбудзе ў Магілёўскую вобласць 23 чэрвеня.
– У гэты дзень мітынгі і ўрачыстыя ўскладанні кветак, сустрэчы ветэранаў з моладдзю пройдуць у Бабруйску ля магілы генерал-маёра танкавых войскаў Барыса Бахарава і ў Магілёве на Буйніцкім полі, – расказвае Аляксандр Мазур. – 24 чэрвеня наведаем Касцюковічы, дзе ўшануем памяць генерала арміі Васіля Маргелава.
Нагадаем, аўтапрабег прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 60-годдзю першага палёту чалавека ў космас, блізкаму 95-годдзю стварэння ДТСААФ. Удзельнікі робяць прывалы ў знакавых для беларусаў і расіян месцах і праводзяць урачыстыя мерапрыемствы ля помнікаў, абеліскаў, мемарыялаў. Мэта – захаванне ў грамадзян Саюзнай дзяржавы гістарычнай памяці аб подзвігу савецкага народа, барацьба з фальсіфікацыяй гісторыі Другой сусветнай вайны, развіццё і ўмацаванне сувязяў паміж гарадамі-героямі і гарадамі вайсковай славы на маршруце аўтапрабегу.
На фестывалі «Александрыя збірае сяброў», запланаваным на 10 ліпеня, Магілёўскі аэраклуб парадуе гледачоў фігурамі вышэйшага пілатажу.
А 15–17 ліпеня ў Бабруйску напярэдадні Алімпійскіх гульняў ДТСААФ арганізуе тэматычны квэст. Моладзь чакаюць больш за 20 пунктаў з заданнямі. Жадаючыя змогуць паглядзець на горад з вышыні птушынага палёту падчас аглядных экскурсій на самалёце або верталёце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01