У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-люты 2019 года паступіла Br189,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту ў фактычным вылічэнні павялічыліся на 10,9%, або на Br18,6 млн., паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы складаюць паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br48 млн. (25,3%), падаходнага падатку – Br70,4 млн. (37,2%), акцызаў – Br15,5 млн. (8,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br12,9 млн. (6,8%).
У дзясятку лідараў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі РУП «Магілёўэнэрга», ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ЗАТ «Бабруйскі бровар», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», філіял ТАА «Еўрагандаль»у г.Магілёве, дзяржаўнае прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «БЦК»», СТАА «Аазіс Груп», ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», ААТ «Магілёўаблхарчпрам», ТАА «Кронахем». Удзельная вага іх плацяжоў склала 20,2% агульных паступленняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі