Шматкватэрны жылы дом па вуліцы Камсамольскай урачыста адкрылі ў Касцюковічах. Падарунак да 7 лістапада ў выглядзе ключоў ад кватэр атрымалі 20 сем'яў.
Сярод навасёлаў сем шматдзетных сем'яў. У Аляксандра і Юліі Калдушкі старэйшы сын ужо паляцеў з гнязда, але літаральна нядаўна яны выхоўвалі траіх дзяцей.

— Неверагодныя эмоцыі! - дзеліцца Юлія Калдушка. — Доўгі час пражывалі ў бацькоў, якія саступілі нам сваю кватэру і перабраліся ў вёску. Удзячныя ім, але ўласнае жыллё ўсё ж неабходна. Муж стаяў у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў ад ААТ «Беларускі цэментны завод», дзе працуе. Дзякуючы клопату дзяржавы змаглі на льготных умовах пабудаваць двухпакаёвую кватэру амаль на 65 квадратных метраў. Рамонт там выдатны, можна хоць сёння заязджаць. Адзінае, плануем зрабіць асобны пакой для Ягора, усё ж яму ўжо 10 год. Патрэбен свой куток і для падгадаванай Эміліі.

Яшчэ дзесяць сучасных арэндных кватэр у новым доме размеркаваны на агульных падставах паміж работнікамі аховы здароўя і культуры, у тым ліку маладым спецыялістам. Тры кватэры маю статус сацыяльных - для сірот.
Непадалёк будаўнікі ўзводзяць яшчэ адну новабудоўлю, увесці ў эксплуатацыю якую плануецца ўжо ў наступным годзе.

— Дом - гэта не толькі сцены і дах, а месца, дзе зараджаюцца новыя сем'і, будучыня нашай краіны. Працягваем клапаціцца аб жыхарах нашага раёна, забяспечваем іх камфортным жыллём. Асаблівая ўвага - шматдзетным сем'ям, - адзначыў старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Вячаслаў Максачоў.

СБ, фота газеты «Голас Касцюкоўшчыны»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.11.2025 - 14:53
Семінар-вучоба па штучным асемяненні жывёл сабраў у Горках сельгасработнікаў рэгіёну
06.11.2025 - 13:04
«Камфортна як дома» - у Буйнічах пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся абноўлены дзіцячы садок
03.11.2025 - 09:13
Высілкамі ўлады, арганізацый і мясцовых жыхароў: шырокія працы па добраўпарадкаванні вядуць у Быхаве
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама