RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці на рэалізацыю ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект» прадугледжана каля Br1,3 млрд

У Магілёўскай вобласці на рэалізацыю 23 новых інвестпраектаў па ініцыятыве «Адзін раён - адзін праект» плануецца накіраваць каля Br1,3 млрд. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Паводле слоў Анатоля Ісачанкі, рэалізацыя ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект» жыццёва неабходна ўсім рэгіёнам без выключэння, бо інвестыцыі - гэта развіццё, новыя працоўныя месцы, падаткі, зарплата. «У Магілёўскай вобласці рэалізуецца 23 інвестпраекты, на якія плануецца затраціць каля Br1,3 млрд са стварэннем 1250 працоўных месцаў, - удакладніў ён. - На сённяшні дзень мы ўжо ўклалі каля Br700 млн. у рэалізацыю гэтых праектаў. Адны з іх ужо завяршаюцца, другія - у стадыі распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, трэція знаходзяцца на 30-40 працэнтаў асваення. Гэта рухомы механізм, які ўвесь час абнаўляецца і рэалізуецца. На гэтым не трэба спыняцца, а працягваць развіваць далей».

У якасці прыкладу кіраўнік рэгіёну прывёў стронгавую гаспадарку «Лохва» ў Бялыніцкім раёне. «Такія праекты рэалізаваны даўно і сёння даюць рэальную аддачу, - адзначыў Анатоль Ісачанка. - Гэта рэнтабельная вытворчасць, якую плануецца маштабаваць на паўднёвы ўсход рэгіёну. Будзем будаваць такія рыбныя гаспадаркі ў Чэрыкаве, Краснаполлі, Хоцімску. Прэзідэнт даў адпаведнае даручэнне. Калі гэтая гаспадарка вырабляе 100 т рыбы, у Касцюковічах і Быхаве - па 300 т рыбы, то ў Краснаполлі і Хоцімску яна будзе разлічана на 1 тыс. т, а ў Чэрыкаве рыбагадавальнік для атрымання ўласнай ікры і малька будзе даваць 250 млн штук малька ў год . Гэта вельмі добры інавацыйны праект, стаіць задача рэалізаваць яго ў 2025 годзе. Прыступаем да праектавання».

Таксама Анатоль Ісачанка адзначыў, што для інвестараў пры рэалізацыі такіх праектаў ствараюцца вельмі выгадныя і камфортныя ўмовы. «Што датычыцца паўднёвага ўсходу - гэта асаблівая, эксклюзіўная тэма, - падкрэсліў ён. - Напрыклад, ад укладзеных грошай вяртаецца 35%, плюс інфраструктура - за кошт дзяржавы».

Губернатар дадаў, што дзякуючы камфортнаму інвестклімату ў рэгіён прыходзіць разнапланавы і дастаткова буйны інвестар. Напрыклад, на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» пачнецца будаўніцтва ружанца - высокатэхналагічнага цяплічнага комплексу па вырошчванні руж у закрытым грунце. На першым этапе рэалізацыі праект прыцягне 10 млн. еўра інвестыцый з наступным пашырэннем да 30 млн. еўра. Працу на прадпрыемстве знойдуць больш за 200 чалавек.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая