RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці наладжана сістэма стабільных і эфектыўных узаемаадносін органаў мясцовага кіравання і самакіравання – Ірына Раінчык

У Магілёўскай вобласці наладжаная сістэма стабільных і эфектыўных узаемаадносін органаў мясцовага кіравання і самакіравання, якія на справе дапаўняюць адзін аднаго. На гэта звярнула ўвагу намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык у гутарцы з карэспандэнтам сайта.

«У кожнай галіны дзяржаўнай улады ёсць свая спецыфіка, свая асаблівая місія. Для мясцовых Саветаў дэпутатаў – гэта, з аднаго боку, прадстаўляць інтарэсы народа ва ўладзе, з другога – інтарэсы дзяржаўнай улады ў народзе, – адзначыла суразмоўца. – Каб ажыццяўляць свае задачы, саветы павінны стаць яшчэ больш гнуткімі, сучаснымі і мабільнымі, аператыўна і дзейсна рэагаваць як на выкананне задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы і ўрадам, так і на надзённыя патрэбы сваіх выбаршчыкаў».

Адзін з самых важных напрамкаў дзейнасці дэпутацкага корпуса – праца ў выбарчых акругах, падкрэсліла Ірына Раінчык. У 2020 годзе з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі дэпутаты абласнога Савета правялі больш за 570 прыёмаў грамадзян, у тым ліку прамых тэлефонных ліній, разгледзелі каля 1,4 тыс. зваротаў.

Непасрэдна ў абласны Савет грамадзяне звярталіся па пытаннях працаўладкавання, афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў, налічэння жыллёва-камунальных плацяжоў, добраўпарадкавання населеных пунктаў, рамонту дарог, стану пітной вады, капітальнага рамонту жылфонду і інш.

Добра сябе зарэкамендавала практыка правядзення сумесных прыёмаў дэпутатаў ГСД з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і членамі дэпутацкай групы РГА «Белая Русь». Гэтая праца будзе працягнутая, запэўніла Ірына Раінчык.

Дэпутаты ўсіх узроўняў прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: суботніках, святочных мерапрыемствах і дабрачынных акцыях, надавалі максімальную ўвагу пенсіянерам, людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і ўсім, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

У межах акцыі «Нашы дзеці» з дабрачынных узносаў, якія паступілі, у адпаведнасці з рашэннем праўлення Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў больш за Br11 тыс. было накіравана на дабрачынныя мэты. «Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні Новага года падтрымліваць арганізацыі, якія ажыццяўляюць сацыяльную дапамогу малазабяспечаным грамадзянам, грамадзянам, якія маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы, асобам, якія ў сілу сваіх фізічных асаблівасцяў, асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця не могуць самастойна рэалізоўваць свае правы і законныя інтарэсы, шматдзетным і няпоўным сем’ям, дзецям-сіротам, якія засталіся без апекі бацькоў», – расказала Ірына Раінчык.

Значная ўвага надавалася і міжнароднай дзейнасці. Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў у 2020 годзе выступіў з ініцыятывай аб супрацоўніцтве з Тульскай абласной думай. У выніку падпісаны пратакол аб намерах супрацоўніцтва. Сумесна з Асацыяцыяй наладжана партнёрства з Асацыяцыямі «Савет муніцыпальных утварэнняў» Калінінградскай вобласці і Краснадарскага краю Расійскай Федэрацыі. З імі ў снежні 2020 года заключаны пагадненні аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве.

Асаблівую ўвагу Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў надае моладзі. У 2020-м праведзены выбары і сфарміраваны склад Маладзёжнага парламента пры аблсавеце. Сумесна ў лістападзе яны прынялі ўдзел у працы сёмага Еўразійскага Маладзёжнага інавацыйнага канвента (у форме відэаканферэнцыі).

У Магілёўскай вобласці зарэгістравана 853 калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і 9218 аднаасобных АТАС, якія аб’ядноўваюць больш за 12,8 тыс. ініцыятыўных людзей, праінфармавала Ірына Раінчык. Асноўнай мэтай тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання стала развіццё і рэалізацыя ініцыятыў грамадзян па пытаннях мясцовага значэння. Стымулам у гэтай працы з’яўляюцца штогоднія смотры-конкурсы санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў.

Для шырокага прыцягнення насельніцтва да добраўпарадкавання, забеспячэння належнага ўтрымання дваровых тэрыторый, дзіцячых, спартыўных, гульнявых пляцовак, азелянення ў раёнах і гарадах праводзяцца спаборніцтвы на самую лепшую клумбу, двор, пад’езд, падвор’е, архітэктурную форму, а таксама спаборніцтвы сярод АТАС. Удзел вулічных, дамавых камітэтаў, аднаасобных АТАС у забеспячэнні бесперабойнага гандлёвага, транспартнага, бытавога абслугоўвання, у аператыўным рэагаванні на абгрунтаваныя запыты насельніцтва не застаецца без станоўчых водгукаў жыхароў.

«Сотні сельскіх старастаў, старшынь сельскіх камітэтаў на практыцы пацвярджаюць прынцып: стараста – гэта не званне і пасада, гэта лад жыцця, – канстатавала Ірына Раінчык. – Не ўсю працу АТАС можна вымераць лічбамі. Значна больш цэніцца выхаванне ў людзях сацыяльнай адказнасці, грамадзянскай пазіцыі і актыўнасці. Безумоўна, АТАС – грамадскія арганізацыі, гэта своеасаблівы адказны кантроль, які служыць на карысць жыхарам вобласці і грамадству ў цэлым. Іх функцыянаванне – гэта практыка, калі грамадства бярэ на сябе адказнасць і гатова ўдзельнічаць у вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна».

У канферэнц-зале Магілёўскага аблвыканкама сёння адбылася пазачарговая дваццаць сёмая сесія абласнога Савета дэпутатаў. Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі справаздачы аб працы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна ў 2020 годзе, працы Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, зацвердзілі і скарэктавалі шэраг рэгіянальных праграм і рашэнняў.

Вольга Емельянава, фото Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая