RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў

У Магілёўскай вобласці працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў. На гэта звярнулі ўвагу ў Магілёўскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Кіраўніцтвам рэгіёна даручана забяспечыць у красавіку бягучага года актыўнае правядзенне работ па добраўпарадкаванні аб’ектаў усіх формаў уласнасці, населеных пунктаў, вытворчых і сельскагаспадарчых аб’ектаў, аб’ектаў пахавання цвёрдых камунальных адходаў, палос адводу аўтамабільных і чыгуначных дарогі прылеглых да іх зямель ляснога фонду і сельскагаспадарчых арганізацый, месцаў адпачынку, у тым ліку размешчаных ля водных аб’ектаў, тэрыторый садаводчых таварыстваў і гаражных кааператываў, мемарыяльных комплексаў і месцаў вайсковай славы, грамадзянскіх могілак. Такая праца ўжо арганізоўваецца і праводзіцца, падкрэслілі суразмоўцы. У сувязі з чым жыхароў Магілёўскай вобласці заклікаюць далучыцца да гэтых работ і правесці ачыстку тэрыторый прылеглых да іх дамоў, альбо ўчасткаў.

Даведачна:

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2020 №430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану» памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні грамадзян для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану, ўстанаўліваюцца ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну (які знаходзіцца ў яго) зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці –да мяжы праезжай часткі вуліцы, дарогі) , па астатніх баках зямельнага ўчастка не больш за 10 метраў або паловы адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў. Памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану для зямельных участкаў, прадастаўленых для абслугоўвання індывідуальных гаражоў, размешчаных на дваровых тэрыторыях, а таксама зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) эксплуатацыі гаражоў, аўтамабільных стаянак для захоўвання транспартных сродкаў, вызначаюцца не больш за 5 метраў па перыметры зямельнага ўчастка.

Нагадаем, рашэннем аблвыканкама ад 15.02.2021 № 1-68 зацверджаны абласныя паказчыкі па навядзенні парадку на зямлі, куды ўключана 57 заданняў і мерапрыемстваў. Пры гэтым рэгіянальныя планы з указаннем канкрэтнай ведамаснай прыналежнасці тэрыторый (аб’ектаў), на якіх плануецца выкананне работ, тэрмінаў выканання мерапрыемстваў, адказных выканаўцаў, зацверджаны ва ўсіх гаррайвыканкамах.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая