У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 3 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане, у тым ліку 48 інвалідаў вайны і 51 член сем’яў вайскоўцаў, якія загінулі пры выкананні воінскага і службовага абавязку ў далёкай краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Штогод 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да гэтай даты мясцовымі органамі дзяржкіравання праводзяцца мерапрыемствы па абследаванні ўмоў жыцця членаў сем’яў загінулых, інвалідаў, аказанні ім матэрыяльнай падтрымкі, рамонце і прывядзенні ў парадак магіл загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Меры сацыяльнай абароны ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў прадугледжаны законамі «Аб ветэранах» і «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян».
Як адзначылі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, з пачатку 2019 года ў рэгіёне праведзена абследаванне больш за 1,9 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане, у тым ліку ўсіх інвалідаў вайны і членаў сем’яў ваеннаслужачых, загінулых у далёкай краіне. Такіх, хто мае патрэбу ў рамонце кватэр і дамоў, не было. Са сродкаў бюджэту была аказана матэрыяльная дапамога 493 грамадзянам, у тым ліку 96 непрацоўным інвалідам і 18-ці, якія не маюць групы. Да гэтай работы падключыліся прадпрыемствы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні вобласці, якія падтрымалі больш за 800 воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў сем’яў ваеннаслужачых, загінулых у Афганістане.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы