У Магілёўскай вобласці прыступілі да фарміравання стабфонду плодаагародніннай прадукцыі. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
«Мы плануем закласці фонд сельскагаспадарчай прадукцыі для забеспячэння жыхароў рэгіёна ў міжсезонны перыяд на ўзроўні мінулага года, – адзначылі ў камітэце. – Так, будзе назапашана 3,7 тыс. т бульбы, больш за 1,8 тыс. т капусты, 860 т рэпчатай цыбулі, 800 т морквы, 700 т буракоў і 500 т яблыкаў. Стабфонд будзе сфарміраваны ў лістападзе гэтага года».
На сёння ўборка плодаагародніннай прадукцыі толькі пачалася, таму пакуль актыўна закладвалася бульба (каля 1 тыс. т, або 27% ад плана) і яблыкі (100 т, або 20%). Зараз з палёў прыбіраюць буракі і цыбулю, а ў канцы кастрычніка – лістападзе пачнуць моркву і капусту. Такім чынам, запасы на міжсезонны перыяд будуць фарміравацца па меры ўборкі сельскагаспадарчых культур.
Удзел у закладцы прымае 11 суб’ектаў гаспадарання–як дзяржаўныя прадпрыемствы, так і сялянска-фермерскія гаспадаркі. У іх ліку–СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна, ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна, ААТ «Фірма «Кадзіна» Магілёўскага раёна, КФХ «Дзіяна» Шклоўскага раёна і іншыя. Ва ўсіх гэтых сельскагаспадарчых арганізацыях створаны неабходныя ўмовы, каб на ўвесь перыяд захоўвання і рэалізацыі гародніна і садавіна не гублялі таварнага выгляду і смакавых якасцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу
23.06.2025 - 14:32