У Магілёўскай вобласці стартавала Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Мерапрыемствы працягнуцца да 5 красавіка і будуць накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму як падчас вясновых канікул, так і ў пачатку новай навучальнай чвэрці.
«Бяспека дзяцей залежыць ад кожнага з нас, – падкрэслілі суразмоўцы. – Паводзіны дзіцяці на дарозе часта бываюць непрадказальнымі, таму варта быць асабліва ўважлівымі да маленькіх удзельнікаў дарожнага руху. Не парушаць правілаў дарожнага руху, быць пільнымі і ўважлівымі, зніжаць хуткасць паблізу пешаходных пераходаў, месцаў масавага збору людзей і правядзення святочных мерапрыемстваў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС
01.09.2025 - 11:06