У Магілёўскай вобласці пачаліся мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання «Дапамога ветэрану - памяць у дзеянні», расказалі арганізатары.
Прафсаюзныя актывісты аказваюць адрасную дапамогу непрацуючым ветэранам арганізацый галін, якія аб'ядноўваюцца прафсаюзам, а таксама людзям, якія ўдзельнічалі ў аднаўленні краіны пасля Вялікай Айчыннай вайны.
У акцыі ўдзельнічае шмат моладзі - члены маладзёжных саветаў і проста неабыякавыя маладыя работнікі арганізацый.
Напрыклад, актывісты Маладзёжнага савета абласной арганізацыі прафсаюза — работнікі Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Вікторыя Аргудзяева і Кірыл Анцюхоў дапамаглі навесці парадак ля домаўладання і на прыдамавой тэрыторыі ветэранаў прадпрыемства магіляўчан Івана Канстанцінавіча і Валянціны Мікалаеўны Суржанковых.
Суржанковы – людзі заслужаныя. Іван Канстанцінавіч больш за 30 гадоў - з 1982 па 20212 год - працаваў слесарам-рамонтнікам рамонтна-механічнага ўчастка.
Валянціна Мікалаеўна працавала лабарантам участка No 2 па эксплуатацыі і рамонце абсталявання цеплавых сетак Ленінскага раёна Магілёва. Стаж яе працы на прадпрыемстве - больш за 28 гадоў: з 1982 па 2010 год.
- Гэтая прафсаюзная ініцыятыва звязвае розныя пакаленні беларусаў на аснове агульных каштоўнасцяў добрасумленнай працы, павагі да ветэранаў, дапамогі і падтрымкі тым, хто мае ў іх патрэбу, - адзначыў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў. - Пры гэтым дапамога ветэранам у шэрагу выпадкаў пераклікаецца з мерапрыемствамі, якія рэалізуюцца пры ўдзеле прафсаюзных арганізацый у Год добраўпарадкавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт