За восем месяцаў гэтага года 139 чалавек на Магілёўшчыне адкрылі свой бізнес з дапамогай дзяржсубсідый. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік начальніка ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Анжэла Судзянкова.
– 72 землякі з 139 тых, хто звярнуўся па дзяржпадтрымку, заняліся прадпрымальніцкай дзейнасцю, 66 пажадалі стаць рамеснікамі. Што характэрна: палова з іх – жанчыны: 36 і 33 адпаведна. Адна жыхарка вобласці атрымала субсідыю для арганізацыі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму – удакладніла Анжэла Судзянкова.
Сярод пачаткоўцаў-бізнесменаў (усе яны прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, падалі бізнес-планы) найбольш папулярныя такія напрамкі, як раздробны гандаль, цырульні, транспартныя паслугі, будаўнічыя і аздобныя работы, тэхабслугоўванне і рамонт аўтамабіляў.
Летась пры падтрымцы дзяржавы ў Магілёўскай вобласці сваю справу адкрыў 251 чалавек (у іх ліку 116 жанчын). 152 беспрацоўныя з колькасці тых, хто звярнуўся ў службы занятасці, зарэгістраваліся ў якасці ІП (66 жанчын), 98 пажадалі стаць рамеснікамі (50 з іх – жанчыны).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36