RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці сёлета плануюць увесці 60 тыс. кв.м электражылля

У Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе плануюць пабудаваць 60 тыс. кв.м электражылля. Гэты паказчык стане рэкордным у параўнанні з іншымі рэгіёнамі, паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта.

«Магілёўская вобласць з'яўляецца лідарам у Беларусі па колькасці шматкватэрных электродомаў, - адзначылі ў ведамстве. - За 2022 год у рэгіёне ўведзена ў эксплуатацыю 64, 6 тыс. кв.м электражылля. Улічваючы перадавы вопыт, на 2023 год Магілёўскай вобласці даведзена заданне па ўводу 60 тыс. кв.м электродомаў, што істотна перавышае аб'ёмы па іншых рэгіёнах краіны».

У дэпартаменце ўдакладнілі, што шматкватэрныя дамы, дзе для ацяплення, падагрэву вады і прыгатавання ежы выкарыстоўваецца толькі электрычная энергія, сталі трэндам у будаўніцтве. Да электродома падведзена толькі халодная вада і электраэнергія, якая выкарыстоўваецца для яе нагрэву. У кожнай такой кватэры ўсталёўваюцца два лічыльнікі: першы падлічвае выдатак электраэнергіі на апал, нагрэў вады і працу ручніксушыцеля, другі - працу астатніх электрапрыбораў і абсталявання. Тарыф на электрычнасць у такіх дамах паніжаны, таму на стандартную двухпакаёвую кватэру за месяц ідзе прыкладна Br40. Пры гэтым жыхары дакладна ведаюць, за што і па якім тарыфе плацяць.

«Акрамя гэтага, электрычнае жыллё з'яўляецца зручнай платформай для ўкаранення сістэм аўтаматызацыі працэсаў (разумнага дома), што павышае эфектыўнасць выкарыстання энергарэсурсаў і эканоміць бюджэт», - заключылі ў ведамстве.

Як адзначылі ў Магілёўскім аблвыканкаме, у 2022 годзе рэгіён выканаў заданне па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў: было пабудавана 330 тыс. кв.м.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая