Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі конкурсу на самую лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Творчае спаборніцтва праводзілася ў намінацыі «Наш агульны дом». Удзельнікам неабходна было прадставіць на суд журы нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, нататкі і каментарыі аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванні помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Пераможцаў вызначылі ў трох катэгорыях. Так, найлепшай сярод навучэнцаў стала Анастасія Ставірская з аграгарадка Комсенічы Круглянскага раёна. Другое месца заняла магіляўчанка Анастасія Шамарава, трэцяе – прадстаўніца Крычава Валерыя Сцяпанава.
У катэгорыі «Аматары» лідарам прызнана Кацярына Талстоўская з Хоцімска. Серабро і бронза дасталіся магіляўчанкам Людміле Расінскай і Святлане Крывянок.
Сярод прафесіяналаў не было роўных матэрыялу намесніка галоўнага рэдактара раённай газеты «Горецкий вестник» Галіны Кажэўнікавай. Другім стаў адказны сакратар мсціслаўскай раённай газеты «Святло Кастрычніка» Сяргей Мікуліч. На трэцяй пазіцыі праца журналіста раёнкі «Веснік Чэрыкаўшчыны» Надзеі Казанковай.
Пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурсу ўзнагародзяць грашовымі прэміямі. Іх работы накіраваны ў Мінпрыроды для ўдзелу ў рэспубліканскім фінале творчага спаборніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў