У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося некалькі абвальванняў шыферных дахаў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
31 студзеня ў 9.00 абрынуўся дах шасцікватэрнага дома барачнага тыпу ў в. Чырвоная Беларусь Быхаўскага раёна. У гэты момант унутры знаходзілася 84-гадовая пенсіянерка. Жанчына не пацярпела. Жанчына цяпер будзе пражываць у сваім доме ў гэтай жа вёсцы. Астатнія кватэры не заселены.
Каля 11.00, знаходзячыся доме, 77-гадовая жыхарка в. Мілейкава Мсціслаўскага раёна пачула падазроны трэск. Выйшаўшы на вуліцу, яна ўбачыла, як з’язджае дах. Цяпер пенсіянерка будзе жыць у сына.
У ліку абвальвання і тры дахі гаспадарчых пабудоў. Каля 8.00 павалілася гаспадарчая пабудова УКП «Жылкамгас» па вул. Садовай у аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна. Днём тое ж самае здарылася на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў в. Канічы Касцюковіцкага раёна.
Па прычыне разбуранага даху прыватнага хлява ў в. Вароніна Быхаўскага раёна аказаліся заблакаваныя свінні і куры, якія знаходзіліся там. Ратавальнікі разабралі завал, вызваліўшы жывёл і птушак, якія, на радасць гаспадарам, не пацярпелі.
Прычыны абвальвання ўстанаўліваюцца. Разглядваемыя версіі – трухлявасць будаўнічых канструкцый, ускладненая цяжарам снеговой нагрузкі.
«Калі састарэлыя бацькі або сваякі пражываюць у прыватных дамах, адкладзіце ўсе надзённыя справы, наведайце іх, акажыце дапамогу ва ўмацаванні кроквеннай сістэмы дахаў, ачысціце іх ад снеговой нагрузкі, праверце спраўнасць праводкі і пячнога ацяплення», – падкрэсліла Вольга Нехарошых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 16:00
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку