У Магілёўскай вобласці 15-17 лютага падчас прафілактычнай акцыі «Зробім дарогу бяспечнай!» 470 пешаходаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.
З агульнай колькасці 217 чалавек аштрафавана за ігнараванне выкарыстання святлоадбівальнікаў у цёмны час сутак, 65 – знаходзіліся на праезджай частцы ў нецвярозым стане. «Выяўленыя парушэнні – вынік рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Зробім дарогу бяспечнай!» – адзначылі суразмоўцы. – Да 24 лютага пад асаблівым кантролем супрацоўнікаў ДАІ будуць знаходзіцца пешаходы і іншыя неабароненыя ўдзельнікі руху: веласіпедысты, возчыкі гужавога транспарту. Штраф за парушэнне правілаў пешаходам складае да 3 базавых велічынь (1 БВ на сённяшні дзень складае Br25, 5), а калі парушальнік нецвярозы, то павялічваецца да 5 БВ».
У рэгіёне штодня праводзяцца адпрацоўкі аўтадарог і населеных пунктаў па выяўленні парушальнікаў дарожнага парадку. Акрамя таго, інспектары ДАІ праводзяць інфармацыйна-тлумачальную працу аб неабходнасці выкарыстання флікераў.
Усяго за мінулую пятніцу і выхадныя дні на дарогах вобласці выяўлена 1876 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Затрымана і адхілена ад кіравання 20 кіроўцаў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Аштрафаваны 184 кіроўцы, якія перавысілі ўстаноўленую хуткасць руху.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:12
18.07.2025 - 13:47
На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю
18.07.2025 - 08:58
Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў
17.07.2025 - 16:59