Два пажары ў Магілёўскім і Краснапольскім раёнах адбыліся за суткі ў вобласці, адзін з іх скончыўся гібеллю. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Так, сёння каля 5 гадзін раніцы ў службу МНС патэлефанавала жыхарка вёскі Красніца-1 Магілёўскага раёна і паведаміла, што гарыць жылы дом, у якім, магчыма, знаходзіцца гаспадыня. Горшыя асцярогі пацвердзіліся - ратавальнікамі на падлозе ў калідоры ў несвядомым стане была знойдзена 68-гадовая жанчына. Рэанімацыйныя дзеянні аказаліся бяссільныя - пенсіянерка загінула.
Прычынай яшчэ аднаго пажару, паводле папярэдніх звестак, стала кароткае замыканне дзвярнога званка. Узгаранне адбылося ў прыватным жылым доме аграгарадка Халмы Краснапольскага раёна. Суседка ўбачыла, як гарыць дах і патэлефанавала ў службу МНС. Гаспадараў на момант узгарання дома не было.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03