У Магілёве 15 лютага часова перакрыюць рух транспарту ў раёне праспекта Пушкінскага і вуліцы Гагарына. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Абмежаванне перамяшчэння транспартных сродкаў выклікана правядзеннем у абласным цэнтры мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
З 11.00 да заканчэння ўрачыстага праходжання калоны перакрыюць вуліцу Вялікую Чавускую на ўчастку ад праспекта Пушкінскага да вуліцы Чыгрынава. З 12.30 да заканчэння ўрачыстага праходжання калоны – праспект Пушкінскі на ўчастку ад вуліцы Астроўскага да вуліцы Чалюскінцаў, і на вуліцы Гагарына – на ўчастку ад праспекта Пушкінскага да бульвара Непакорных.
Рух гарадскога грамадскага транспарту будзе арганізаваны з улікам перакрыцця руху.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.10.2025 - 14:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 кастрычніка
17.10.2025 - 18:11