Рух па пуцеправодзе на вул. Чалюскінцаў у Магілёве будзе цалкам запушчаны з 1 кастрычніка. Капітальны рамонт моста праз чыгуначныя шляхі працягваўся з мая гэтага года і суправаджаўся частковым перакрыццем руху транспарту, аб чым расказаў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.
«На сёння агульная гатоўнасць аб’екта склала 80%, – адзначыў Сяргей Зяцькоў. – На пуцеправодзе ўжо завяршылася серыя самых складаных і працаёмкіх работ, у тым ліку дэмантаж пралётных бэлек, узмацненне апор, устаноўка маналітных жалезабетонных апор. Аб’ект будзе цалкам уведзены ў эксплуатацыю да канца бягучага года. Тут таксама з’явяцца новыя тратуары і агароджы, будзе добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя».
Даўжыня пуцеправода складае 70,5 м, шырыня – 18,3 м. Рух па ім вельмі інтэнсіўны, паколькі вул. Чалюскінцаў – адна з галоўных дарожных артэрый горада. Так, па ёй транспарт рухаецца ў напрамку Буйніцкага поля і затым Бабруйска. У сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту з 10 мая рух быў арганізаваны па адной палове пуцеправода ў абодвух напрамках. Для зручнасці магілёўцаў скарэктаваны час руху грамадскага транспарту, адбылася змена маршрутаў.
Па словах Сяргея Зяцькова, штогод у абласным цэнтры праводзіцца капітальны рамонт як мінімум аднаго пуцеправода або моста. Работы вядуцца планамерна і ў адпаведнасці з заяўленым графікам. Напрыклад, па вул. Чалюскінцаў адзін з пуцеправодаў ужо быў адрамантаваны летась.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду