Фінальным акордам дабрачыннай акцыі «Цяпер я – у першым класе», якая праводзілася Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА «Беларускі дзіцячы фонд», стала ўручэнне падарункаў першакласнікам з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу да Дня ведаў.
Мерапрыемства адбылося ў тэатры лялек, куды былі запрошаны выхаванцы адзінаццаці сямейных дзіцячых дамоў з усяго рэгіёна, у якіх пражывае 13 першакласнікаў.
З новым навучальным годам дзяцей павіншавалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык і дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.
– Першае верасня – гэта пэўны клопат па зборы дзяцей у школы, – адзначыў Валерый Малашка. – Таму Магілёўскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд» вызначыла сабе мэту – падрыхтаваць да навучальнага года першаклашак з дамоў сямейнага тыпу – ад заплечніка да адзення. Не застануцца без увагі і астатнія дзециі. Ужо ў першых чыслах верасня 54 сямейныя дзіцячыя дамы папоўняцца спартыўнымі комплексамі са шведскімі сценкамі.
У сваю чаргу дырэктар абласнога аддзялення «Беларускага дзіцячага фонду» Ірына Фісюк падзякавала за актыўны ўдзел у акцыі прадстаўнікам органаў выканаўчай улады, розных арганізацый і неабыякавым жыхарам Магілёўшчыны: «Мы ўдзячныя ўсім, хто аказаў падтрымку гэтаму праекту, і заклікаем да далейшага супрацоўніцтва».
Сярод тых, хто прыняў удзел у дабрачыннай акцыі, кіраўнік ААТ «Магілёўская Буравая Кампанія» Максім Кіблоў, які пералічыў на рахунак дзіцячага фонду 20 тысяч рублёў.
Прадпрымальнік расказаў, што як толькі ў арганізацыі пачулі пра рэспубліканскую акцыю, адразу прынялі рашэнне яе падтрымаць: «Бо самае каштоўнае, што ў нас ёсць, – гэта нашы дзеці».
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)