RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве выбяруць найлепшую шматдзетную сям’ю рэгіёна

Найлепшую шматдзетную сям’ю Магілёўшчыны выберуць сёння ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

У абласным этапе «Шматдзетная сям’я-2019»рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» прыме ўдзел 9 сем’яў, у якіх выхоўваюцца тры і больш дзяцей. Яны ўжо сталі пераможцамі аналагічных рэгіянальных этапаў спаборніцтва.

За перамогу і права прадстаўляць Прыдняпроўскі край на рэспубліканскім узроўні будуць змагацца сем’і Нікалаевых і Ермалаевых (Магілёў), Шутавых (Бялыніцкі раён), Каўганавых (Быхаўскі раён), Жынько (Глускі раён), Дрозд (Кіраўскі раён), Кавалёвых (Касцюковіцкі раён), Азаранка (Мсціслаўскі раён), Жураўлёвых (Слаўгарадскі раён). Ім трэба будзе выканаць па два заданні. Падчас першага – прадставіць гісторыю свайго роду, сямейныя традыцыі, другога – прэзентаваць актыўную жыццёвую пазіцыю членаў сям’і, захапленні, поспехі і дасягненні.

Сям’я-пераможца і прызёры атрымаюць дыпломы і падарункі. Таксама прадугледжаны ўзнагароды ў намінацыях «Візітная картка сям’і«Радавод»»і «Мая краіна – мая сям’я».

Спонсарамі мерапрыемства выступяць прадпрыемствы і арганізацыі вобласці: ААТ «Магілёўліфтмаш» і «Магілёўхімвалакно», ВРУП «Магілёўаблгаз», ААТ «Стужка», «Бабушкина крынка», «Магілёўская фабрыка марожанага», «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»», «Універмаг «Цэнтральны»», Магілёўскі абласны камітэт прафсаюза «Белэнергатапгаз», СТАА «Аазіс Груп», ТАА «Баро», ТАА «Еўрагандаль», рэстаран «Белладжио», Магілёўскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд», Магілёўская абласная арганізацыйная структура РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства».

Конкурс праводзіцца ў мэтах выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. Асноўная мэта – умацаванне духоўна-маральных асноў сям’і, адраджэнне і прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая