У Магілёўскай вобласці ўборку азімага ячменю пачалі 9 раёнаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Азімы ячмень сабраны на плошчы амаль 1,3 тыс. га. «Цяпер у рэгіёне ідзе выбарачная ўборка гэтай культуры. Глядзім па меры яе паспявання. Актыўна работы пачалі паўднёвыя раёны: больш за ўсё сабрана ў Бабруйскім, Кіраўскім і Асіповіцкім раёнах. Паўночныя раёны пакуль не пачалі жніво – тут азімы ячмень яшчэ спее», – адзначылі спецыялісты.
Усяго азімы ячмень у Магілёўскай вобласці неабходна сабраць з плошчы 5,5 тыс. га.
Пачалі ў рэгіёне і ўборку азімай свірэпіцы – работы ідуць таксама ў 9 раёнах. Яна сабрана з плошчы амаль 460 га, што складае 40% ад плана. Усяго азімую культуру ў рэгіёне неабходна сабраць з плошчы 1,1 тыс. га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 15:13
СЭЗ «Магілёў» і расійская кампанія АТ «Атам-ТОР» маюць намер развіваць стратэгічнае партнёрства
12.08.2025 - 10:05
Жніво на Магілёўшчыне: як новыя камбайны і вопытныя механізатары збіраюць ураджай 2025
12.08.2025 - 09:26
У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32