Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 7 жніўня, у краіне намалочана 4 млн. 30 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,092 млн.т, Гродзенская - 869 тыс.т, Мінская - 822 тыс.т, Гомельская - 484 тыс.т, Магілёўская - 455 тыс.т, Віцебская - 308 тыс.т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 40 працэнтаў плошчаў, што складае 791 тыс. га.
Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа - 120 тыс. т (17 працэнтаў ад плана), алейнага семя рапсу - 72 тыс. т (75 працэнтаў ад плана).
Лён выцераблены на 24 тыс. га, што складае 50 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Травы другога ўкосу скошаны на плошчы 869 тыс. га - 81 працэнт ад плана.
Нарыхтавана сена - 308 тыс. т (43 працэнты ад плана), сенажу - 11 млн. 284 тыс. т (81 працэнт ад плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы - 346 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн. 404 тыс. т (34 працэнты ад плана).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32
08.08.2025 - 14:03
Земляробчы каляндар: у гаспадарках Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімых
06.08.2025 - 11:06
«Белшына» падпісала дамову з в'етнамскай кампаніяй аб пастаўках каучуку