У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі са сканчэннем навучальнага года традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня МУС праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!», паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Кіроўцам у гэты перыяд неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага патрабавання правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х базавых велічынь.
«У перыяд канікул мы адзначаем павелічэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам юных пешаходаў, веласіпедыстаў і пасажыраў, – растлумачылі суразмоўцы. – А ўсё таму, што дзеці часта застаюцца дома без нагляду дарослых або праводзяць час на вуліцы ці ў двары, катаючыся на самакатах і веласіпедах. З-за машын або іншых перашкод кіроўцам часам складана разглядзець маленькага пешахода. Таму трэба быць вельмі асцярожнымі ўсім, асабліва тым, хто кіруе транспартным сродкам. Бацькам трэба перыядычна паўтараць з дзіцём правілы пераходу праз дарогу, правяраць, ці дакладна ён іх разумее, ці ўмее выкарыстоўваць гэтыя веды ў рэальных дарожных сітуацыях».
У межах комплекснага мерапрыемства супрацоўнікі органаў унутраных спраў, педагогі і бацькі аб’яднаюць свае намаганні па стварэнні бяспекі дзяцей. Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх творчыя конкурсы, велаэстафеты, віктарыны, алімпіяды, сустрэчы, акцыі і многае іншае. Дзецям нагадаюць асноўныя правілы бяспечных паводзін, захаванне якіх дазволіць пазбегнуць траўмаў на дарогах у перыяд летніх канікул.
Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.
Падчас спецмерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ правядуць як прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў, так і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў