RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Упершыню на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску на вернасць народу прысягнулі курсанты Магілёўскага інстытута МУС

Прыняцце прысягі - адна з самых важных падзей у жыцці кожнага афіцэра, заявіў журналістам міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Упершыню ў адным страі на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску на вернасць народу прысягнулі курсанты адразу дзвюх міліцэйскіх устаноў вышэйшай адукацыі - Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС, а навучэнцы Ліцэя МУС прамовілі ўрачыстае абяцанне. У навабранцаў Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС завяршыўся месяц навучальнага збору. Курсанты вывучылі асновы прафесіі, у тым ліку агнявой, страявой, фізічнай падрыхтоўкі. І перш чым прыступіць да далейшага навучання, будучым афіцэрам неабходна вымавіць словы прысягі.

«Прыняцце прысягі - гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў у жыцці кожнага афіцэра. Беларускія міліцыянеры заўсёды верныя сваёй прысязе. І як бы цяжка ні было, якія б цяжкасці ні былі, міліцыянеры заўсёды былі верныя словам прысягі, верныя сваёй Радзіме. Сёння курсанты ўрачыста далі клятву, - сказаў Іван Кубракоў. - Прыкладаў гераізму і вернасці прысязе вельмі шмат, у тым ліку і ў сучаснай Беларусі, калі супрацоўнікі міліцыі, сутыкнуўшыся з цяжкасцю, аддалі самае дарагое - сваё жыццё для таго, каб абараніць нашых грамадзян. На гэтых прыкладах мы будзем выхоўваць нашую моладзь і будучых афіцэраў».

«Праз паўгода гэтыя хлапчукі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пачнуць патруляваць вуліцы нашых гарадоў, гарантаваць бяспеку і правапарадак нашых грамадзян, - дапоўніў міністр. - Ім давядзецца сутыкнуцца з цяжкасцямі, ім давядзецца спыняць злачынствы і правапарушэнні. І я ўпэўнены, што ў іх усё атрымаецца».

Цырымонію прынясення прысягі папярэднічала іншая, не менш урачыстая і хвалюючая, - ушанаванне сцяга Міністэрства ўнутраных спраў, якую правёў міністр. Як паведамлялася, 7 жніўня Прэзідэнт падпісаў указ аб афіцыйных геральдычных сімвалах МУС, якім заснаваны эмблема і сцяг ведамства. Сцяг, пад якім сёння курсанты і ліцэісты прамовілі клятву вернасці, будзе ўзнімацца на ўсіх дзяржаўных і культурна-патрыятычных мерапрыемствах МУС.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая