Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 29 студзеня 2021 года нумар 58, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Мэта дзяржпраграмы - фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі.
У сферы турызму прыярытэтамі вызначаны развіццё ўязнога і ўнутранага турызму, павышэнне канкурэнтаздольнасці турыстычных паслуг і пашырэнне нацыянальных турыстычных брэндаў на сусветным рынку.
Праграма складаецца з трох падпраграм: «Кадравае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ў сферы турызму», «Маркетынг турыстычных паслуг» і «Развіццё аб'ектаў турыстычнай індустрыі».
Фінансавае забеспячэнне рэалізацыі праграмы прадугледжваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, уласных сродкаў выканаўцы, а таксама за кошт іншых крыніц. Агульны аб'ём фінансавання складзе Br488,45 млн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03