Урок Памяці, прысвечаны трагедыі ў Хатыні, пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі 20 сакавіка, паведамляе Нацыянальны адукацыйны партал.
Змест урока накіраваны на пашырэнне ведаў навучэнцаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне паважлівых адносін да гісторыі беларускага народа, фарміраванне гістарычнай памяці навучэнцаў.
На занятках дзецям будзе прапанавана падрыхтаваць вусны часопіс з падборам фактычнага, літаратурнага і музычнага матэрыялу, бо большасць навучэнцаў 5-11-х класаў і часткова навучэнцы 1-4-х класаў ужо маюць уяўленне аб трагедыі ў вёсцы Хатынь. Пры «разглядзе» першай старонкі вуснага часопіса «Трагедыя Хатыні - гісторыя, якую нельга забываць» рэкамендавана выкарыстоўваць інфармацыю навучальных дапаможнікаў «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Школьнікі будуць чытаць вершы пра Хатынь, разглядаць карціны, прысвечаныя гэтай трагедыі, слухаць тэматычныя песні. У канцы ўрока навучэнцы ўшануюць памяць усіх загінуўшых хвілінай маўчання.
Матрыца і прэзентацыя для правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03