Устаноўлены юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адпаведны ўказ нумар 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.
Акрамя таго, гэтай узнагароды могуць удастойвацца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне краіны, а таксама ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі і іншых воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення краіны.
Медаль вырабляецца з латуні. На яго правым баку размешчаны абеліск «Мінск - горад-герой» і скульптура жанчыны, якая ўвасабляе вобраз Радзімы. Па акружнасці медаля нанесены надпіс «Подзвіг народа несмяротны». Колеры стужкі на калодцы медаля, што адлюстроўваюць каляровыя рашэнні ордэна Айчыннай вайны I ступені і медаля «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, падкрэсліваюць уклад чатырох франтоў і партызан у вызваленне Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду