Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі 17 ліпеня пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў.
Падаць дакументы ў большасць ВНУ на бюджэт і платнае аддзяленне можна з 17 па 25 ліпеня. На два дні даўжэй будуць прымаць дакументы на вочнай (дзённай) форме па напрамках адукацыі «сельская гаспадарка», «ветэрынарыя», «рыбная гаспадарка» і «ахова працы» (за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове) і па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі Беларусі і Інстытуце пагранічнай службы, а таксама на ваенных факультэтах і ваенным інстытуце без права юрыдычнай асобы ва ўстановах вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў. У тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове, прымуць дакументы з 15 лістапада па 5 снежня.
Тыя, хто будзе паступаць у ВНУ на платную форму, без здачы уступных іспытаў, павінны прадаставіць дакументы з 17 ліпеня па 3 жніўня (Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС), з 17 ліпеня па 10 жніўня (вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях), з 15 лістапада па 5 снежня (завочная форма ў ВНУ сельгаспрофілю), а таксама з 17 ліпеня па 9 жніўня (іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі).
Акрамя таго, з 17 па 19 ліпеня падаць дакументы павінны выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, і спартыўна-педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на групу спецыяльнасцей «фізічная культура і спорт» і «падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры». Таксама гэта датычыцца тых, хто паступае на спецыяльнасці профіляў адукацыі «тэхніка і тэхналогіі» і «прыродазнаўчыя навукі» пасля навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.
Уступныя іспыты пройдуць з 26 па 28 ліпеня ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, з 28 па 29 ліпеня - на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з 26 ліпеня па 2 жніўня - у іншых установах вышэйшай адукацыі. Адбудуцца ўступныя іспыты таксама ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях з 28 ліпеня па 2 жніўня і ў завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю з 6 па 15 снежня.
Па 30 ліпеня пройдзе залічэнне бюджэтнікаў у Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ВНУ, па 4 жніўня - у іншых дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю). Апошнімі - па 20 снежня - залічаць бюджэтнікаў завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.
На платнае аддзяленне абітурыентаў залічаць па 11 жніўня ў ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі па сельгаспрофілі), па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.
Усяго ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў гэтым годзе плануецца прыняць 52,2 тыс. абітурыентаў, з іх на навучанне за кошт сродкаў бюджэту - 28,4 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 14:52
Па БЧ 26-30 красавіка будуць курсіраваць 45 дадатковых паяздоў
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01