Вялікі гарадскі пікнік правядуць ў Магілёве 29 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Месцам правядзення пятага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 19.00 адпачываючым прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі.
Па словах суразмоўцаў, у гэтым годзе наведвальнікаў чакае яшчэ больш цікавых пляцовак, тэматычных зон і зручны фудкорт. Пікнік па-ранейшаму застаецца бясплатным для наведвання і зонай, свабоднай ад алкаголю і тытуню.
«Зараз мы працуем над напаўненнем тэматычных зон, пошукам устаноў для фудкорта і запрашаем усіх жадаючых стаць валанцёрамі і дапамагчы арганізаваць выдатнае свята, – адзначылі ў цэнтры. – Сёлета будзе пяць тэматычных зон: гульнявая, адукацыйная, мастацкая, музычная і дзіцячая. Калі вы і ваша арганізацыя хочаце ўдзельнічаць у пікніку – пакіньце заяўку ў спецыяльнай форме».
Вялікі гарадскі пікнік – некамерцыйнае мерапрыемства, якое арганізуецца з 2014 года гарадскімі актывістамі пры падтрымцы бізнесу і мясцовых уладаў. Галоўная мэта – паказаць альтэрнатыўных падыход да адпачынку і стварэння атмасферы. Штогод мерапрыемства збірае тысячы наведвальнікаў: маладых бацькоў, спартсменаў, студэнтаў і звычайных гараджан, якія хочуць цікава і з карысцю адпачыць на свежым паветры.
Арганізатарамі свята выступаюць Магілёўскі гарвыканкам і Цэнтр гарадскіх ініцыятыў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01