Вялікім канцэртам у Магілёве завершыцца абласны этап XII фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод». Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».
На працягу навучальнага года ва ўстановах адукацыі, дзе навучаюцца і выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці-інваліды, дзеці-сіроты праводзіліся адборачныя этапы па двух напрамках: мастацкая самадзейнасць і дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Іх пераможцы прымалі ўдзел у раённых і гарадскіх аглядах. У заключным канцэрце, які пачнецца 17 красавіка ў 14.00 у абласным цэнтры творчасці, выступиць больш за 200 дзяцей, будзе прадстаўлена звыш 450 работ, зробленых рукамі хлопчыкаў і дзяўчынак.
Фестываль закліканы папулярызаваць нацыянальную культуру, дэманстраваць дасягненні ў галіне музычнай, харэаграфічнай, эстраднай, цыркавой, выяўленчай творчасці, ствараць умовы для супрацоўніцтва дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і звычайных дзяцей. Важнай задачай форума з’яўляецца фарміраванне талерантнага стаўлення ў грамадстве да дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Акрамя таго, гэта своеасаблівы вынік мэтанакіраванай сістэмнай працы ўстаноў спецыяльнай адукацыі, дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў па развіцці творчых здольнасцей дзяцей, іх духоўна-маральным выхаванні, у тым ліку і на традыцыях беларускага народа.
«Для кожнай установы «Вясёлкавы карагод»– падзея, а для ўдзельнікаў – вельмі адказнае мерапрыемства, сапраўднае спаборніцтва, – падкрэслілі суразмоўцы. – Фестываль дае магчымасць перажыць моманты радасці і гонару за дзяцей і дарослых, а таксама дае падставу для роздумаў і спагады».
Па выніках выступленняў журы вызначыць пераможцаў і прызёраў фестывалю, а таксама назаве ўладальнікаў узнагарод у асобных намінацыях. Таксама будуць ушаноўваць аўтараў найлепшых работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Наймацнейшыя возьмуць удзел у рэспубліканскім гала-канцэрце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35