За апошнія гады ў магазінах дасягнуты значны рост продажу беларускай бульбы, агародніны і яблыкаў. У міжсезонне нашы вітаміны былі прадстаўлены ва ўсіх гандлёвых аб'ектах краіны. Купіць гародніну можна было нават у чэрвені. У 2023 годзе аб'ёмы стабфонду - гэта амаль 123 тысячы тон прадукцыі. Акрамя гэтага, да навагодняга стала беларусы змогуць купіць яшчэ свежыя агуркі, таматы і зеляніну.
У мясцовую краму шматдзетную маці і жыхарку аграгарадка Мышкавічы Вольгу Бягункову прывяла стратэгічная задача – смачная і карысная вячэра. У рацыёне харчавання яе сям'і, дзе выхоўваецца пяцёра дзяцей, больш за палову займаюць традыцыйную гародніну і садавіну. Толькі адной бульбы ў халодны сезон Бягунковы з'ядаюць да 12 мяшкоў. Частка вітаміннай прадукцыі гадуюць самі. У гэтым годзе падвяла капуста, яе дакупілі, а яшчэ лук і морква.
Агароднінная вітрына - выключна з беларускіх палёў. Нават часнык, што вялікая рэдкасць, мясцовага праходжання. Летам райспажыўтаварыства закуплялі лішкі ў насельніцтва, цяпер прадаюць. Топавыя пазіцыі займае капуста. Па словах загадчыцы крамы, за апошнія два тыдні тут прадалі амаль месячную норму - 60 кілаграмаў.
Маленькі Лас-Вегас на адным гектары зямлі. Пад дахам цяплічнага камбіната гаспадаркі «Світанак» зараз амаль кругласутачна гараць тысячы агнёў. Сёлета дзякуючы мадэрнізацыі цяпліц і новай тэхналогіі тут упершыню збяруць тры ўраджаі агуркоў, а гэта плюс 700 тон свежай гародніны на ўнутраны рынак у міжсезонне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 13:15
Новую лінію па вытворчасці аднаразовых пялёнак запусцілі ў СЭЗ «Магілёў»
17.02.2025 - 16:18
17.02.2025 - 11:00
Жывёлагадоўля, каштоўныя пароды рыб - як развіваюцца паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці
17.02.2025 - 09:12