У Магілёўскай вобласці з 2002 па 2018 год дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку выратаваны 267 чалавек, у тым ліку 70 дзяцей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У 2019-м у Прыдняпроўскім краі гэты прыбор ужо двойчы папярэдзіў магчымую бяду. Сваё званне «хатняга выратавальніка» ўвечары 28 студзеня спаўна апраўдаў АПА ў вёсцы Вышкава Шклоўскага раёна.
Так, 90-гадовая жанчына і яе 53-гадовы сын спакойна спалі, у той час як у іх доме разгараўся пажар. Гучны гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка разбудзіў мужчыну, і ён паспяшаўся выбрацца з палаючага дома. Выхад ужо быў адрэзаны агнём, таму пры эвакуацыі ён атрымаў апёкі 30% цела. Добра, штоў суседстве пражываюць сваякі. Аляксей Валчкоў, даведаўшыся, што ў вогненным палоне засталася яго састарэлая бабуля, неадкладна кінуўся на дапамогу: разбіўшы акно, ён выцягнуў пенсіянерку на вуліцу. На шчасце, выратаваная не пацярпела.
У выніку пажару пашкоджана веранда, дах, сцены і маёмасць у кухні дома. Як мяркуецца, узгаранне адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні сына гаспадыні. Пагарэльцаў, якіязасталіся без даху над галавой, прытулілі сваякі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы