У студзені 2023 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br209,5 млн. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br26,2 млн або на 14,3 працэнта ў фактычным вылічэнні.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падатку на дабаўленую вартасць - Br89,8 млн (42,9 працэнта), падаходнага падатку - Br66,6 млн або 31,8 працэнта, падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання - Br16 млн (7,6 працэнта) , акцызаў - Br6,1 млн (2,9 працэнта), экалагічнага падатку - Br5,9 млн (2,8 працэнта).
У дзясятку лідэраў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Белшына», ЗАТ «Бабруйскі бровар», РУП «Магілёўаблгаз», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г.Магілёве, ААТ «Клімавіцкі ЛВЗ», Філіял «Крычаў» ЗАТ «Дабраном», СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод», ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам». Удзельная вага іх плацяжоў склала 20,5 працэнта агульных паступленняў у бюджэт вобласці.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі
02.10.2025 - 09:46
Як Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод выходзіць з санацыі і падвойвае аб'ёмы вытворчасці
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка