Забарона на наведванне лесапаркавых зон аб’яўлена на тэрыторыі Магілёва ў сувязі з увядзеннем чацвёртага класа пажарнай небяспекі з-за ўмоў надвор’я. Адпаведнае рашэнне гарвыканкама было прынята 23 чэрвеня і звязана са спякотай, якая ўсталявалася ў рэгіёне, паведамілі ў Магілёўскім лясгасе.
«На тэрыторыі абласнога цэнтра размешчана некалькі лесапаркавых зон, аднак асабліва небяспечнымі з-за неспрыяльных пагодных умоў лічацца лясны масіў па вуліцы Сасновай у раёне Магілёўскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера і лесапаласа ўздоўж Слаўгарадскай шашы, – адзначылі суразмоўцы. – На тэрыторыю гарадскіх паркаў, у тым ліку самага вялікага з іх Пячэрскага лесапарку, забарона не распаўсюджваецца».
Да наступлення спрыяльнага надвор’я і зніжэння класа пажаранебяспекі знаходжанне грамадзян на названых тэрыторыях і ўезд туды транспарту забаронены. За парушэнне патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, удакладнілі ў лясгасе.
У Магілёўскай вобласці забарона на наведванне лясоў уведзена ва ўсіх раёнах, акрамя Клімавіцкага і Касцюковіцкага, дзе наведванне лясоў абмежавана з 21 чэрвеня, а таксама Хоцімскага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 16:55
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 23 жніўня
20.08.2025 - 16:04
Новая школа ў Магілёве на 1020 месцаў з басейнам. Як зменьваецца сістэма адукацыі горада
20.08.2025 - 14:10
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў асабісты прыём грамадзян
19.08.2025 - 14:40