Будуем сваю краіну самі, сваімі рукамі, сваім энтузіязмам, сваёй працай. У Год міру і стварэння СТВ запусціў цыкл праграм «Ствараем разам». Творчая тэлевізійная каманда прапануе азірнуцца навокал і ацаніць дасягненні, поспехі і перамогі беларусаў. Ганаровыя грамадзяне, вядомыя асобы малых і вялікіх гарадоў нашай краіны праз прызму ўласнага досведу правядуць тэлеэкскурс з мінулага ў сёння.
Мікалай Сцешыц, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь:
- Усё жыццё я марыў быць артыстам, і вось мая мара здзейснілася. Я ўжо больш за 30 год жыву і працую ў Магілёве. У Магілёве мяне вабіць усё. Гэта адкрыты, цудоўны горад, добрыя твары людзей. 30 гадоў таму гэта быў маленькі шэранькі гарадок, цяпер гэта горад, які грае і гарыць рознымі фарбамі.
У нашым лялечным свеце ёсць лялечнае брацтва. У кожным нашым абласным цэнтры ёсць свой тэатр лялек. І ў Расіі ёсць свае тэатры лялек. Прыязджаючы ў іншую краіну, я магу прыйсці ў лялечны тэатр і сказаць: «Добры дзень, я з Магілёўскага тэатра лялек». І я буду прыняты, я буду накормлены і акружаны ўвагай.
Навучыць нельга, а навучыцца можна. Усё залежыць ад вашага жадання. Ёсць унікумы, якія могуць выйсці і зрабіць. Але штодзённая праца дае вам планку росту, магчымасць самаразвіцця і руха, каб не стаяць на месцы. Ні ў якім разе нельга спыняцца, трэба заўсёды рухацца наперад.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 17:35
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17