RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Заяўкі на нацыянальны конкурс «Залатая Літара» прымаюцца да 20 красавіка

Працягваецца прыём заявак на XVІI Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.

«Залатая Літара» праводзіцца для рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармагенцтваў, сеткавых выданняў па наступных намінацыях: «Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі», «Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі», «Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця», «Найлепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі», «Найлепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі», «Найлепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі», «Найлепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі», «Найлепшы інтэрнэт-праект рэдакцыі СМІ і сеткавага выдання». Такія ж намінацыі абвешчаныя для абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў.

Падаць заяўкі можна па персанальных намінацыях «Найлепшы фотакарэспандэнт абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў», «Найлепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія)» і «Найлепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял (нарыс, эсэ, фельетон)».

Гран-пры будзе ўручана за найлепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў і найлепшы творчы праект года абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў. Будзе вызначаны таксама ўладальнік спецыяльнага прыза «За ўклад у журналістыку».

Па заяўленай намінацыі падаецца не больш за 10 матэрыялаў ад аднаго ўдзельніка конкурсу. Адны і тыя ж матэрыялы не могуць быць прадстаўлены ў розных намінацыях. Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, указаных у інструкцыі аб парадку правядзення Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара», да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі–сімваламі конкурсу, а лаўрэаты конкурсу – дыпломамі.

Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка (уключна) па адрасе: 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11, кабінет 425, з паметкай «На нацыянальны конкурс “Залатая Літара”».

Асноўная мэта конкурсу–усялякае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.

Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая