Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2019». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 13-20 красавіка.
У лясгасах рэгіёна будуць падрыхтаваны спецыяльныя аб’екты, на якіх добраахвотнікам дадуць магчымасць пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, прыняць удзел у навядзенні парадку ў лесе, стварыць памятную алею або закласці дэндрапарк. Кожны зможа выбраць, якім чынам унесці свой уклад у справу захавання і памнажэння лясных багаццяў Рэспублікі. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць усіх пасадачным матэрыялам і прыладамі працы.
Штогод, як паказвае статыстыка, да мерапрыемства далучаецца ўсё большая колькасць жыхароў Магілёўшчыны, падкрэслілі суразмоўцы. Таксама ў акцыі штогод прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнікі Савета Міністраў, дэпутацкага корпуса, кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, грамадскіх арганізацый, бізнес-супольнасцей.
Падрабязную інфармацыю па канкрэтных мерапрыемствах акцыі і ўмовах удзелу ў ёй можна ўдакладніць у цэнтральным або абласным аргкамітэтах акцыі, а таксама ў лясгасах вобласці па тэлефонах:
– цэнтральны аргкамітэт: 8-017-200-47-31;
– абласны аргкамітэт: 8-0222-31-13-25.
Інфармацыя па пераліку аб’ектаў работ (з указаннем месца і відаў работ), кантактныя тэлефоны размешчаны на інтэрнэт-сайтах ДВЛГА і лясгасаў.
Акцыя «Тыдзень лесу» праводзіцца з 2007 года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пры ўдзеле Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Беларускага таварыства лесаводаў і іншых арганізацый на землях ляснога фонду Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.07.2025 - 09:40
07.07.2025 - 10:26
На «Купалле» зноў абноўлены рэкорд наведвальнасці - гасцямі сталі 115 тысяч чалавек
07.07.2025 - 09:15
Госці з Расіі пра «Купалле» ў Александрыі: цудоўнае свята дружбы і дабра
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26