РУП «Белпошта» запрашае жыхароў Магілёўскай вобласці паўдзельнічаць у акцыі «Дружба без межаў». Промамерапрыемства адбудзецца 30 ліпеня – у Міжнародны дзень дружбы, паведамілі ва ўнітарным прадпрыемстве.
«Мы вырашылі падтрымаць свята, якое аб’ядноўвае людзей на планеце, і прапануем набыць паштовыя карткі, падпісаць іх на адрас сваіх сяброў, а супрацоўнікі РУП «Белпошта» бясплатна даставяць гэтыя цёплыя словы і пажаданні па ўсёй рэспубліцы, – адзначылі суразмоўцы. – Карткі прымаюцца да адпраўкі ў месцах правядзення акцыі».
У Магілёве акцыя пройдзе з 11.00 да 12.00 у паштовай краме АСС № 30 (вул. Першамайская, 28). Бабруйчан у гэты ж час чакаюць у АСС № 27 (вул. Мінская, 21).
Таксама ў межах мерапрыемства супрацоўнікі прадпрыемства раскажуць кліентам аб захаванні правіл адрасавання паштовых адпраўленняў, посткросінгу, набыцці тавараў і паштовай прадукцыі ў інтэрнэт-краме РУП «Белпошта», дастаўцы міжнародных адпраўленняў, якія рэгіструюцца праз паштаматы, магчымасці атрымання інфармацыі аб паслугах, акцыях і навінах беларускай пошты па Viber і E-mail.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў