RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Зраўнаваць умовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў». Раман Галоўчанка аб цэнавым рэгуляванні

Змяненні ў пастанову Саўміна № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» дасць магчымасць зраўнаваць умовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў. На гэтым акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна.

«Напрацаваны прапановы, і ўжо на наступным тыдні будзе скарэкціравана пастанова Савета Міністраў№ 713 з улікам практыкі прымянення, - удакладніў Раман Галоўчанка. - Нам трэба стварыць лепшыя ўмовы для айчыннага вытворцы. Доўга ішла прапрацоўка, эксперты некалькі месяцаў вывучалі сітуацыю ў кожнай сферы. Сёння сістэма працуе, да яе прылаўчыліся, але з'явіліся дробныя нюансы, якія ўскладняюць жыццё айчынным вытворцам. Таму змены, якія рыхтуюцца, у першую чаргу накіраваныя на тое, каб прынамсі зраўнаваць умовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў».

Па словах Рамана Галоўчанкі, новая сістэма цэнавага рэгулявання будзе існаваць доўга. Цяпер ідзе яе «цюнінг», бо ёсць шмат нюансаў, якія адразу не заўсёды ўдаецца прадугледзець. Тым не менш, праведзена вялікая работа, у тым ліку з суб'ектамі гандлю, імпарцёрамі. «У прынцыпе, усе адаптаваны», - сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая