RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

02.01.2019 - 09:33

Званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна» прысвоена Івану Кажамяку. Так землякі ацанілі яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Напярэдадні Новага года за кандыдатуру цяперашняга начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці аднагалосна прагаласавалі дэпутаты раённага Савета.

26.12.2018 - 11:36

На Чыгірынскім вадасховішчы каля в. Чачэвічы Быхаўскага раёна 24 снежня 46-гадовы магіляўчанін выйшаў на рыбалку і ледзь сам не апынуўся ў ролі здабычы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

22.12.2018 - 19:11

Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» 25 снежня адзначыць 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

Заснаванае ў снежні 1918 года, выданне стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна, сведкам і непасрэдным   удзельнікам важнейшых падзей, якія адбываліся ў краіне, годна вытрымала ўсе выпрабаванні.

22.12.2018 - 13:55

Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожа ўручыў выхаванцам Глускай санаторнай школы-інтэрната сертыфікат на Br40 тыс. для замены вокнаў і салодкія падарункі падчас акцыі «Нашы дзеці», паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Віталь Дрожа адзначыў, што арганізацыі сістэмы Мінлясгаса рэгулярна аказваюць шэфскую дапамогу розным сацыяльным установам. Супрацоўніцтва з Глускай санаторнай школай-інтэрнатам стала ўжо традыцыйным.

22.12.2018 - 11:03

Магілёўская мытня і рэгіянальны філіял РУП «Белмытнясэрвіс» падчас дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» наведалі Чавускую абласную сярэднюю школу і павіншавалі дзяцей з надыходзячымі святамі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

09.11.2018 - 12:51

У снежні ў Чавускім раёне плануюць завяршыць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва вытворчай базы з арганізацыяй вытворчасцяў па выпуску будаўнічых сумесяў, таварных бетонаў і раствораў, вытворчасці жалезабетонных вырабаў, усталяванні дарожных пакрыццяў з бетону ў горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Верхаводкін.

19.09.2018 - 15:40

У мэтах аховы рыбных рэсурсаў з 20 верасня па 10 кастрычніка на Чыгірынскім вадасховішчы Быхаўскага раёна будзе абмежавана аматарскае рыбалоўства, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Вольга Грамовіч.

З 20 верасня РУП «Магілёўэнерга» правядзе рамонтныя работы падводнай часткі гідратэхнічнага збудавання Чыгірынскай гідраэлектрастанцыі. Пры гэтым часткова спусцяць Чыгірынскае вадасховішча. Яго ўзровень знізіцца на 0,5 м.