Архіў навін
Спецыяльныя палосы для транспарту II Еўрапейскіх гульняў выдзеляць на праспектах Дзяржынскага і Пераможцаў, а таксама на вуліцы Няміга. Аб гэтым у прэс-цэнтры выдавецкага дома «Беларусь сёння» заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун.
ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада, членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Старшыня ЦВК праінфармавала, што на маючай адбыцца сустрэчы з кіраўніком дзяржавы «будзем прапаноўваць 17 лістапада, а для выбараў членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада».
Пасля таго як Прэзідэнт вызначыць дату парламенцкіх выбараў, пачнецца падрыхтоўка адпаведных указаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, іх трэба рыхтаваць ужо ў ліпені.
Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху адбудзецца ў Бабруйску 28 мая – 1 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У традыцыйным спаборніцтве, якое пройдзе ў 47-ы раз, возьмуць удзел каманды-пераможцы аналагічных рэгіянальных спаборніцтваў з шасці абласцей рэспублікі і горада Мінска, а таксама атрады ЮІР з Расіі, Казахстана і Азербайджана.
У Клімавіцкім раёне на вадаёмах патанула трое дзяцей. Клімавіцкі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па названых фактах.
Магілёўская футбольная каманда «Днепр Stars», у склад якой уваходзяць артысты, работнікі рэгіянальнага тэлебачання, фатографы і прадстаўнікі іншых творчых прафесій, правядзе юбілейны матч 31 мая на стадыёне «Спартак». Супернікам арт-суполкі стане юнацкая зборная каманда навучэнцаў устаноў адукацыі горада на Дняпры. Гульню прымяркуюць да Дня абароны дзяцей.
Абласныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» пройдуць з 29 мая па 2 чэрвеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласным вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.
У Магілёве на стадыёне ДЮСШ «Юнацтва» (пр-т Міру, 4) і ў аграгарадку Вейна адбудзецца шэраг вырашальных матчаў. Пераможцы занальных этапаў спаборніцтваў будуць змагацца за магчымасць прадставіць рэгіён на рэспубліканскім фінале.
Х Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
На творчых пляцоўках свята выступяць музыканты з Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі і ўпершыню з Іспаніі.
Выстава «Крок да нажніц» адкрыецца сёння ў Магілёве. Экспазіцыя, якую сабраў Дзмітрый Сурскі, размесціцца ў музеі этнаграфіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.
«Хто больш за ўсё ведае пра нажніцы? Чалавек, які іх праектаваў, – адзначылі суразмоўцы. – Дзмітрый Сурскі распрацаваў 12 прамысловых узораў нажніц падчас працы ў беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. І сабраў калекцыю больш за 300 нажніц».
Глуск прыме абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» сёлета. Арганізатары мерапрыемства прыступілі да распрацоўкі праграмы свята, паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.
Традыцыя праводзіць абласныя «Дажынкі» ў розных раёнах Магілёўшчыны зарадзілася ў 2014 годзе: Тады найлепшых хлебаробаў рэгіёна ўшаноўвалі ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна. На наступны год пляцоўкай для правядзення фестывалю-кірмашу быў абраны гарадскі пасёлак Круглае. Сталіцамі правядзення форуму таксама станавіліся Мсціслаў і Клічаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Амаль 15 тыс. валанцёраў БРСМ будуць працаваць на II Еўрапейскіх гульнях, расказаў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк у эфіры тэлеканала СТБ.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы сустрэўся з будучымі кіраўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый і кадравым рэзервам Магілёўскага аблвыканкама. Мерапрыемства адбылося ў межах выязнога семінара.
У Гомелі завяршыўся VI Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР» для знаўцаў асноў хрысціянскай культуры. Найлепшай знаўцай у гэтым годзе прызнана каманда «Соль зямлі» Бабруйскай епархіі. Пра гэта паведаміў сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сяргей Каравінскі.
У Клімавічах адбылося ўрачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». На чатыры дні горад стане сталіцай свята дзяцінства, дружбы і творчасці, якое сабрала калектывы з 8 краін – больш за 700 удзельнікаў.
«Полымя свету» прыбудзе ў Магілёў 30 мая. Сімвал маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў Магілёўшчына сустрэне на Буйніцкім полі. Факеланосцамі стануць знакамітыя магілёўцы і прафесійныя спартсмены.
Малочная прадукцыя «Бабушкиной крынки» паступіла ў магазіны кітайскай правінцыі Цзянсу – пабраціма Магілёўскай вобласці, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
У канцы красавіка першы кантэйнер пітнога малака магілёўскага прадпрыемства прыбыў у адміністрацыйны цэнтр правінцыі – горад Нанкін, а ўжо ў маі малако паступіла на прылаўкі чатырох магазінаў карпарацыі «Суга Супермаркет».
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2019» плануецца правесці ў Мсціславе 2-3 жніўня. Пра гэта паведаміў метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай і культурна-масавай работы РЦКіНТ Анатоль Вольскі.
Паводле слоў суразмоўцы, падрыхтоўка да свята ўжо стартавала. Перад культработнікамі стаіць задача прыўнесці ў фестываль нешта новае і незвычайнае.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2018 года» адбылася ў Мінску ў малой зале Палаца Рэспублікі. У конкурсе, які праходзіў дванаццаты год запар, найлепшымі сталі 22 прадпрыемствы. У іх ліку наша ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”».
Акрамя таго, шэраг прадпрыемстваў удастоены заахвочвальных дыпломаў. Гэта РВУП «Завод газетнай паперы», ЗТАА «ВМГ Індустры», ААТ «Магілёўскі металургічны завод», «Беларускі цэментны завод», сялянская (фермерская) гаспадарка «Дзіяна».
У студзені-красавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1 126 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 85,4 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 47,2 тыс. кв. м, або 55,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 37,3 тыс. кв. м.
Інавацыйны ліфт сумеснай вытворчасці беларускага ААТ «Магілёўліфтмаш» і расійскага АТ «Воздухотехника» прэзентавалі ў Маскве.
VI Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, адбудзецца ў Магілёве 29-30 мая. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі са сканчэннем навучальнага года традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня МУС праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!», паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Кіроўцам у гэты перыяд неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага патрабавання правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х базавых велічынь.
Да 4 жніўня можна даслаць работы на трэці конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Для ўдзелу ў творчым спаборніцтве трэба стварыць з дапамогай любой наяўнай тэхнікі кароткае відэа (да пяці хвілін), загрузіць яго на Youtube, даслаць спасылку і кароткую інфармацыю пра фільм і сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.
Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Beibitshilik jane birlik. Peace and unity», прысвечанага Дню адзінства народа Казахстана і Году моладзі, 27 мая наведаюць Бабруйск. Для гасцей арганізуюць экскурсію па горадзе.
Велапрабег стартаваў у Лондане 30 красавіка. У планах у шасцярых яго ўдзельнікаў – пераадолець 5 830 км, перасячы тэрыторыі сямі краін і больш за 50 гарадоў. У іх ліку Брэст, Бяроза, Мір, Мінск, Бабруйск, Гомель. Са славутасцямі беларускіх гарадоў казахі азнаёмяцца 23-29 мая.
Агляд строю і песні, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца 27 мая ў ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Свае ўменні і навыкі ў конкурсе прадэманструюць старшакласнікі Магілёва.
Журы, у склад якога ўвойдуць ветэраны афганскай вайны, выкладчыкі фізкультуры, прадстаўнікі спецназа, будуць ацэньваць выступленні ўдзельнікаў па некалькіх крытэрыях. У ліку асноўных – знешні выгляд, дысцыпліна і рух строю, раўненне, выкананне каманд, выразнасць рапарту, дыстанцыі, інтэрвалы і інш.
Пачатак мерапрыемства – у 14.30.
Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.
У Беларусі зацверджаны новы пералік лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 красавіка 2019 года нумар 27 без рэцэпта рэалізуюцца гомеапатычныя лекавыя сродкі, за выключэннем лекавых форм, прызначаных для ін'екцый.
Дакумент ад 5 чэрвеня 2012 года нумар 55 «Аб устанаўленні пераліку лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача» прызнаны страціўшым сілу. Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Парковачныя месцы для інвалідаў арганізуюць каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на адлегласці не больш за 350 м ад уваходаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў выпусціў разнапланавую паштовую прадукцыю, паведамілі ў прэс-службе «Белпошты».
Переводчик