Архіў навін

У Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра. У ім прынялі ўдзел першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў.
Надвор’е б’е ўсе тэмпературныя рэкорды, і пляжы, зоны адпачынку запатрабаваныя як ніколі. Ці добра яны падрыхтаваліся да сезона? Якімі навінкамі гатовыя парадаваць адпачывальнікаў? У Магілёўскай вобласці 50 афіцыйных пляжаў. Вясной усе яны прайшлі грунтоўную падрыхтоўку. Дно вадаёмаў ачысцілі ад смецця і праверылі на бяспеку, а старое і пашкоджанае абсталяванне адрамантавалі або замянілі.
У Магілёве пакажуць тры нямыя фільмы Чарлі Чапліна ў суправаджэнні жывой музыкі. Паказ адбудзецца 15 чэрвеня на «Летняй сцэне» музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі на Ленінскай вуліцы. У гэты вечар, прысвечаны 130-годдзю коміка, наведвальнікаў музея чакае музыка і старыя пласцінкі, невялікая мастацкая выстава, лекцыя аб нямым кіно і найлепшых фільмах эпохі. Пры падтрымцы фестывалю «Кінема» магілёўцам пад адкрытым небам пакажуць кароткаметражныя фільмы Чапліна «Імігрант», «У гадзіну ночы», «Дзень заробку».
Форум Моладзевага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў «Сацыяльныя гарантыі моладзі. Маладыя спецыялісты» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання 14 чэрвеня. Пра гэта расказаў старшыня моладзевага савета Віктар Аўдзюшка. У межах мерапрыемства будзе разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца моладзевай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прававых аспектаў працаўладкавання маладых спецыялістаў, вопыту работы з моладдзю ў арганізацыях рэгіёна на прыкладзе ААТ «Магілёўхімвалакно» і РУП «Магілёўаблгаз».
У Магілёўскай вобласці купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 5 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты ўзялі 204 пробы вады адкрытых вадаёмаў, 17 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
У бюджэце Магілёва прадугледжана каля Вr 2,5 млн. на падрыхтоўку школ і дзіцячых садкоў да новага навучальнага года. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама. З выдзеленых сродкаў больш за Вr 1,4 млн. накіруюць на капітальны рамонт будынкаў і памяшканняў, больш за Вr 950 тыс. – на бягучы рамонт. Асаблівую ўвагу маюць намер надаць рамонту дахаў. Паколькі большасць устаноў адукацыі пабудавана яшчэ ў савецкі перыяд, то да цяперашняга моманту іх дахі патрабуюць поўнай замены.
Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Так, Дзяржаўтаінспекцыя 20 чэрвеня да 18.00 вызваліць ад аўтамабіляў стаянку. З 20.00 гэтага дня да 20.00 1 ліпеня кіроўцы не змогуць тут пакінуць машыны. На гэты ж час будзе перакрыты рух па мясцовым праездзе ад праспекта Пушкінскага да Палаца культуры вобласці.
Канцэртамі, велапрабегамі, флэшмобамі і конкурсамі адзначаць Дзень моладзі ў Магілёўскай вобласці. Святочныя мерапрыемствы стартуюць у рэгіёне 23 чэрвеня, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Больш за Br 250 тыс. накіруюць да канца года ў Магілёве на рамонт інтэрнатаў. Гэта будуць акумуляваныя сродкі, якія паступілі ад жыхароў на кошт плацяжоў за пражыванне. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Упраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва Андрэй Кіблоў.
На ІІ Еўрапейскія гульні балельшчыкам прададзена каля 150 тыс. білетаў, паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца білеты на лёгкую атлетыку, самба, каратэ, мастацкую гімнастыку, бокс, стральбу з лука, пляжны футбол, веславанне, баскетбол і кулявую стральбу. З замежных грамадзян самымі актыўнымі пакупнікамі з'яўляюцца балельшчыкі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы.
У Беларусі ў маі прынята новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, якая ўносіць змяненні ў заканадаўства па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін. Дакумент змяшчае адказы на многія пытанні, якія цікавяць жыхароў, у тым ліку па арэндным, сацыяльным жыллі, налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Чакаецца, што закон да канца чэрвеня будзе апублікаваны і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года. Якія асноўныя навацыі ў ім змешчаны, расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плату за ліфт і прыбіранне пад'ездаў адвяжуць ад колькасці жыльцоў
Магілёўскі аблвыканкам і ЗАТ «Банк ВТБ» сёння падпісалі пагадненні аб узаемадзеянні па пытаннях прадастаўлення льготных банкаўскіх крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва рэгіёна. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні праўлення банка Павел Мандрыка.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 6 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Краснапольскім раёне з 7 чэрвеня, Касцюковіцкім і Хоцімскім – з 9 чэрвеня, Бялыніцкім – з 11 чэрвеня, а Быхаўскім і Асіповіцкім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Маладзёжны марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адправіўся па месцах баявой славы Беларусі. Пра гэта паведамілі ў абкаме Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння прадставіў Руслана Страхара на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Штогадовая алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2019 года ў Магілёве. Пра гэта паведамляе партал Саюзнай дзяржавы. З расійскага боку чакаецца ўдзел каманд з 23 абласцей. У складзе Цэнтральнага аргкамітэта алімпіяды – намеснік міністра асветы Расійскай Федэрацыі Таццяна Сінюгіна.
У трэцім квартале 2019 года разгорнецца будаўніцтва паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Жылін.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько правёў рабочую сустрэчу з калектывам Магілёўскай мытні, на якой пазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця мытнага органа, а таксама прадставіў калегам і кіраўніцтву праваахоўных ведамстваў рэгіёна новага начальніка мытні. Ім стаў Сяргей Іваноў.
У Клічаўскім раёне ў балотным масіве каля вёскі Рагі пачата поўнамаштабная экспедыцыя па ўзняцці бамбавіка Іл-4, які не вярнуўся з баявога задання ў кастрычніку 1943 года.
Святочны канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі-2019» пройдзе 12 чэрвеня ў магілёўскім Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «Сёння яшчэ жывыя сведкі і ўдзельнікі той вайны, і памяць пра яе, як святая рэліквія, перадаецца ад пакалення да пакалення, – адзначылі суразмоўцы. – Тэрыторыя памяці, як і тэрыторыя нашай Вялікай Перамогі, шырыцца з кожным днём і годам. І вось ужо новыя пакаленні беларусаў беражліва ўшаноўваюць традыцыі, святкуюць перамогу і з заміраннем сэрца спяваюць песні пра вайну».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на месцах забяспечыць дастойнае правядзенне перадвыбарных кампаній. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні.
Прыём заяў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва пачнецца 12 чэрвеня і працягнецца да 28 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама. У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілася шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас навучэнца, якому шэсць гадоў споўніцца з 1 па 30 верасня. Для прыёму дзяцей ў I клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы: – заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
У Магілёве і Магілёўскім раёне 12 чэрвеня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
Вялікая зборная сібірскіх бардаў прыедзе ўпершыню на міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе дзясяты раз 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведаміла арт-дырэктар бард-рыбалкі Вольга Залеская.
Традиционный праздник «Купалье» («Александрия собирает друзей») пройдет в агрогородке Александрия Шкловского района 6-7 июля. С программой основных мероприятий можно ознакомиться по ссылке.
У Магілёве прыступілі да рэпетыцый маштабнага канцэрта з элементамі рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны «Салдатамі былі ўсе», паведаміла начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Ірына Жабарава.
Сёння па ўсёй краіне стартуе цэнтралізаванае тэставанне, якое пачынаецца экзаменам па беларускай мове. Праверыць веды па названым прадмеце ў Магілёўскай вобласці плануе 1 954 чалавекі. Пра гэта паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.
З новага навучальнага года Магілёўскі дзяржаўны эканамічны каледж прафесійна-тэхнічнага навучання прыступіць да рэалізацыі эксперыментальнага праекта па дыстанцыйным навучанні асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарата па спецыяльнасці «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын», паведаміў дырэктар установы адукацыі Алег Бахановіч. Падрыхтавана і зацверджана праграма навучання, вызначаны спецыялісты, якія будуць займацца з дзецьмі. Відэасувязь будзе арганізавана пры дапамозе скайпа. У эксперыментальную групу набяруць 8 чалавек.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 14 чэрвеня правядзе прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве. Прыём пачнецца ў 9.00 ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (вул. Першамайская, 71, уваход з боку пл. Леніна). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 32 71 53.