Архіў навін
Наталля і Дзмітрый Гурэевы прыйшлі на выбарчы ўчастак, які размясціўся ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве, разам са сваімі пяццю дзецьмі. Кажуць, звычайна наглядаць за імі просяць сяброў ці сваякоў, але сёння тыя самі на выбарах.
У аблвыканкаме з назіральнікамі сустрэўся старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Валерый Берастаў. Падчас дыялогу ён праінфармаваў гасцей аб тым, як праходзіць кампанія ў рэгіёне.
Арт-праект «Кропка прыцягнення» беларускага мастака Віктара Альшэўскага, прымеркаваны да Года малой радзімы, адкрыўся сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Гэта творчы эксперымент вялікага майстра, дзе прадастаўлены ўнікальны сплаў філасофіі і мастацтва.
Абласны этап алімпіяды па фінансавай граматнасці прайшоў у Магілёве. Ён сабраў каманды з усіх раёнаў. За пуцёўкі ў фінал змагаліся 82 старшакласнікі. Па выніках абласнога этапу журы вызначыла тройку лідараў.
Першае месца заваявала навучэнка сярэдняй школы № 2 Горак Марына Жаваранкава. Другое месца заняў прадстаўнік школы № 45 Магілёва Яўген Мілейка. На трэцім месцы – навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Наталля Стальмахова.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік ведамства Юрый Фралоў.
Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбіралі «Студэнта года». За галоўны тытул змагалася шэсць маладых людзей, якія прадстаўлялі ВНУ вобласці. У выніку найлепшай стала курсант 3 курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іна Клечан.
Карэспандэнт 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» – у ліку пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя». Сюжэт Таццяны Сяргейчык «Сямейны экіпаж» адзначаны дыпломам II ступені з намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».
На ўчастку для галасавання № 32, размешчаным у ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва», сёння зрабілі свой выбар на карысць аднаго з шасці кандыдатаў старшыня магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц і яго жонка.
Дзякуючы зладжанай і напружанай працы прадстаўнікоў усіх сфер народнай гаспадаркі на Магілёўшчыне сабраны нядрэнны ўраджай збожжавых, цукровых буракоў, лёну, кукурузы, алейнага семя рапсу, ільновалакна. Агульны каравай збожжавых склаў 930 тыс. т.
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”», які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Грамату і наручны гадзіннік Сяргею Кавалёву з Клімавіцкага раёна ўручыў начальнік Магілёўскага абласнога УМНС Сяргей Дзямідаў.
Як паведамлялася раней, 2 лістапада 15-гадовы хлопец выратаваў з палаючага дома аднавяскоўца.
У аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёна для замацавання маладых спецыялістаў і прываблівання работнікаў будуюцца кватэры. У аграгарадку Малыя Славені здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом, ён ужо заселены на 80%. А ў аграгарадку Гарадзішча 10 кватэр з’явілася ў будынку дзіцячага садка. Яшчэ амаль столькі ж кватэр з’явяцца пасля рэканструкцыі будынка былога сельвыканкама.
За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі перспектыўнага праекта выказалі гатоўнасць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас наведвання абноўленага радзільнага дома.
Федэрацыя прафсаюзаў 15 лістапада пачне маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Прафсаюзныя рэйдавыя групы правядуць маніторынгі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў. Асаблівую ўвагу звернуць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам. Праверкі, накіраваныя на выяўленне фактаў парушэння тэмпературных умоў на працоўных месцах, пачнуцца 15 лістапада.
Памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Магілёве
Решение коммунальных проблем, начисление пенсий, благоустройство населенных пунктов – обо всем этом и многом другом говорили люди, пришедшие сегодня на прием к помощнику Президента – инспектору по Могилевской области Михаилу Русому, проводившему в Могилеве личный прием граждан.
У будынку Палаца культуры БДСГА ў Горках сёння прыемная мітусня. Жыхары горада яшчэ некалькі месяцаў таму не маглі паверыць, што тут адкрыецца бізнес-інкубатар.
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ запрашае выбаршчыкаў паўдзельнічаць у фотаконкурсе «#Галасую». Каб прыняць удзел у спаборніцтве, неабходна зрабіць фота або сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання або 17 лістапада, апублікаваць здымак на сваёй старонцы УКантакце або запісе ў Instagram, суправадзіць фатаграфію хэштэгамі #ягаласую #МыРазам #МыІдзём #mogbrsm і адзначыць у публікацыі акаўнт @mogbrsm.
Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш. Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама, ён будзе ўключаць дзве пляцоўкі з гандлёвымі радамі, якія расцягнуцца больш чым на паўкіламетра.
Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве. Пуцеправод капітальна адрамантаваны, дапоўнены арачнай галерэяй з падсветкай, лаўкамі, урнамі. Зона перамяшчэння мае веладарожку. Устаноўлены гандлёвыя павільёны. Зроблена некалькі дадатковых спускаў да створанай зоны адпачынку з лаўкамі, альтанкамі і сістэмай пешаходных дарожак. На аб’екце ўстаноўлена сучаснае энергаэфектыўнае абсталяванне.
Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава.
«Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
Канцэпцыю навагодняга ўпрыгожвання горада абмеркавалі на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.
«Звыклыя навагоднія ўпрыгожванні горада плануем разбавіць новымі элементамі. Сярод іх тэматычныя фотазоны, маляўнічыя светлавыя канструкцыі», – заўважыў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Уладзімір Скачак. Так, мяркуецца размясціць фотазоны з сімвалам 2020 года ля Палаца культуры вобласці і Магілёўскага лялечнага тэатра.
Выбары – адна са значных падзей, якія фарміруюць жыццё грамадзяніна і ўсёй краіны, нельга заставацца ў баку ад гэтага. Такім меркаваннем падзялілася назіральніца выбарчага ўчастка № 2 у Магілёве Ларыса Джафарава.
Яна акрэдытаваная як назіральнік ад прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі. «Гэта другая выбарчая кампанія, у якой я назіральнік. У першы раз у такім статусе працавала на гэтым жа ўчастку на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, – падзялілася жанчына. – Тады ўсё прайшло без якіх-небудзь складанасцей. Думаю, і гэтым разам будзе гэтак жа».
Цеплавая мадэрнізацыя жылля ў Беларусі пачнецца з Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, для пілотнага праекта выбіраюць каля 250 дамоў, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алексам Крэмерам.
Праз удзел у выбарах людзі транслююць сваю грамадзянскую пазіцыю і робяць важны ўклад у далейшае развіццё дзяржавы. Такое меркаванне выказала жыхарка Магілёва Іна Чабатарэўская падчас датэрміновага галасавання на ўчастку № 26 у сярэдняй школе № 6.
«Прагаласаваць – гэта права і абавязак кожнага грамадзяніна, – сказала Іна Чабатарэўская. – Чалавек, які прыходзіць на выбары, перш за ўсё выказвае сваё волевыяўленне і праз абранага ім кандыдата ў дэпутаты ўплывае на пазітыўныя змены ў жыцці асобна ўзятага раёна, горада і краіны ў цэлым».
За два дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 11,97% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
У Магілёўскім Палацы гімнастыкі 26–30 лістапада ўпершыню пройдуць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Сваімі выступленнямі гледачоў пацешаць каля 100 таленавітых спартсменаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў з Латвіі, Расіі, Украіны і Беларусі. Перамога для многіх з іх стане пропускам у нацыянальную зборную, а таксама дазволіць удзельнічаць у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
Выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб правядзе 15 лістапада начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец у Дрыбіне. Прыём пройдзе з 12.00 да 14.00 у мясцовым райвыканкаме.
Папярэдні запіс на прыём з указаннем пытанняў, якія цікавяць, ажыццяўляецца па тэлефоне: (802248) 2 48 16, (802248) 2 53 24.
У першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 4,63% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
Переводчик