Архіў навін
Кантэйнеры для паасобнага збору смецця могуць атрымаць усе домаўладанні прыватнага сектара Магілёва. Абласны цэнтр стаў першым такім горадам у Беларусі.
У Магілёве больш за 20 тыс. домаўладанняў. І да гэтага часу тут не было магчымасці арганізаваць раздзельны збор смецця. Цяпер жа на працягу года домаўладальнікам бясплатна выдадуць у карыстанне больш за 40 тыс. сучасных кантэйнераў для паасобнага збору смецця.
Ініцыятыву Магілёўскага спецаўтапрадпрыемства падтрымалі ў Міністэрстве ЖКГ. І на выдзеленыя грошы набылі ёмістую яркую тару.
У вадаёмах Магілёўскай вобласці пасля заканчэння купальнага сезона патанула 10 чалавек. За выхадныя спіс ахвяр восеньскай вады папоўніла двое.
Рух транспарту на маставым пераходзе праз раку Сож да Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне будзе адкрыты з пачаткам устойлівых маразоў. Урачыстая цырымонія запланавана на ліпень 2020 года.
Маставы пераход праз Сож на аўтамабільнай дарозе Р-140 Слаўгарад – Краснаполле гатовы амаль на 80%. Але рух транспарту, кажуць будаўнікі, можна ўжо адкрываць. Пакуль жа аўтамабілісты карыстаюцца пантоннай пераправай. Яе прыбяруць, калі на рацэ з’явіцца лёд. Тады ж адкрыюць і рух па мосце.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 лістапада кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Выхаванец Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» Ягор Шрамкоў выйграў бронзу на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які завяршыўся ў Котбусе (Германія).
На пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю работы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарным утрыманні тэрыторый санаторыяў, падпарадкаваных Мінпрацы, і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання.
У бюджэт рэгіёна за студзень-кастрычнік 2019 года паступіла Br1 112,5 млн. Даходы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 9,6%, або Br97,8 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы склалі паступленні падаходнага падатку – Br380 млн. (34,2%), падатку на дабаўленую вартасць – Br169,7 млн. (15,3%), падатку на прыбытак – Br110,2 млн. (9,9%), акцызаў – Br76,2 млн. (6,9%).
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Адкрыты турнір па міні-футболе сярод дзяцей, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пройдзе 30 лістапада ў Круглым Магілёўскай вобласці, паведаміў старшыня Круглянскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Алег Уладыка.
На аўкцыёне ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» прададзены акцыі ААТ «Вольт»
У гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» 22 лістапада прайшоў арганізаваны камітэтам «Магілёўаблмаёмасць» аўкцыён па продажы змешчаных ва ўласнасці Магілёўскай вобласці 21 303 акцый, або 23,9%, ААТ «Вольт».
Адзіны ўдзельнік аўкцыёну набыў 23,9 % акцый па пачатковай цане, павялічанай на пяць працэнтаў, на суму Br195987,6.
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 лістапада. У гэты дзень кожны, хто жадае, зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
У Кіеве завяршыўся міжнародны конкурс прыгажосці «Міс Свету Plus Size». Па яго выніках тытул віцэ-міс быў прысуджаны Наталлі Калеснікавай з Беларусі. Першае месца падзялілі прадстаўніцы Бразіліі і Сурынама. У конкурсе таксама ўдзельнічалі яшчэ дзве беларускі – Інга Уліцкая і Вікторыя Клявец. Першая з іх атрымала тытул «Міс экстравагантнасць», другая – «Міс творчасць».
Вынікам года для дырэктара ТАА Маглеспрамантаж» стала самая ганаровая перамога – у нацыянальным конкурсе «Найлепшы прадпрымальнік – 2019». Павел Кавалёў перамог на рэспубліканскім этапе ў намінацыі «Паспяховы старт» сярод прадпрымальнікаў Магілёўшчыны. Да гэтага было прызнанне «Найлепшым па прафесіі» ў Мсціслаўскім раёне. Потым – перамога ў конкурсе бізнес-ідэй у мясцовым цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва.
Завяршыліся матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі. «Белшына» ў выязным матчы перамагла сталічны клуб НФК з лікам 2:1. У бабруйчан адзначыліся Раман Салімаў і Юрый Паўлюкавец.
Набраўшы 68 ачкоў, «Белшына» заваявала залатыя медалі чэмпіянату. «Срэбра» ў футбалістаў «Смалявіч» (клуб набраў 64 ачкі), а «бронзу» заваяваў дэбютант чэмпіянату – брэсцкі «Рух». Па найлепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў брэстаўчане апярэдзілі гомельскіх чыгуначнікаў.
«Рух» згуляе ў стыкавых матчах з 14-й камандай вышэйшай лігі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём «За выратаванае жыццё» сяржанта міліцыі Антона Сямякіна з Дрыбінскага раёна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Парагрып, адэнавірусная і каранавірусная інфекцыі ўжо актыўныя. Але захворванне імі пакуль на неэпідэмічным узроўні, адзначаюць медыкі. Спецыялісты не выключаюць, што на грып людзі ўжо хварэюць.
– Мы не можам лабараторна праверыць ўсіх пацыентаў з ВРВІ. Робім гэта выбарачна, як правіла, у цяжкіх выпадках, – расказвае прафесар кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Жаваранак. – У пачатку сезона формы грыпу лёгкія, а падчас разгару захворвання людзі хварэюць асабліва цяжка. Таму важна зрабіць прышчэпку своечасова.
Міністэрства замежных Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook арганізавала тэматычнае апытанне, у якія краіны яны б хацелі ездзіць без віз.
– Дзяліцеся сваім меркаваннем, прыняць удзел у апытанні і прапануйце варыянты ў каментарах. Нам сапраўды важна, што вы думаеце! – гаворыцца на старонцы МЗС. – Толькі за апошнія некалькі гадоў заключаны пагадненні аб бязвізавым перамяшчэнні з Аргенцінай, Бразіліяй, Кітаем, уключаючы Макаа і Ганконг, Сент-Кітс і Нэвіс, спрошчаны бязвізавы парадак паездак з Чарнагорыяй, беларускія грамадзяне таксама могуць уязджаць без візы ў В’етнам і Малайзію.
Магілёўская вобласць стала пілотнай пляцоўкай, дзе на практыцы рэалізуюць указ па павышэнні энергаэфектыўнасці жылога сектара. Эканомія можа скласці да 40%.
Паводле ацэнкі спецыялістаў, шматпавярхоўкі, старэйшыя за 20 гадоў, энергіі расходуюць у 2 разы больш, чым сучасны жылы сектар. Але часцей за ўсё абнавіць цеплавы вузел і ўцяпліць дом звонку было магчымым толькі пры пастаноўцы на капітальны рамонт.
Магілёўскі абласны камітэт БРСМ прапануе моладзі паўдзельнічаць у інтэрнэт-акцыі «Разам дзеля жыцця». Праект ужо стартаваў у рэгіёне і будзе доўжыцца да 3 снежня. Конкурс прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які традыцыйна адзначаецца 1 снежня.
Заняткі бясплатнай бізнес-школы «Я сама», разлічанай на пачыныючых прадпрымальніц, пройдуць на працягу трох зімовых месяцаў у беларускіх гарадах. У нашай вобласці мерапрыемствы адбудуцца ў Горках (25–26 студзеня) і Магілёве (15–16 лютага).
Пераможцам конкурсу «#Галасую», які праводзіўся 13–17 лістапада сярод маладых выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці, стала Марына Бандык з Горак. Дзяўчына атрымала ў падарунак ад АК ГА «БРСМ» зарадную прыладу PowerBank.
Жывая агароджа з некалькіх відаў дэкаратыўных кустоў, агароджа двайнога прызначэння, з’явілася ў магілёўскім парку Падніколле дзякуючы супрацоўнікам «Магілёўзелянбуда». Улетку яна будзе ўпрыгожваць цэнтральны ўваход у парк, а зімой пазбавіць экстрэмалаў магчымасці ладзіць несанкцыянаваныя катанні на цюбінгах. Гэта праблема сур’ёзна заявіла пра сябе мінулай зімой, і азеляняльнікі знайшлі аптымальны спосаб яе вырашэння.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва прайшоў семінар на тэму «Інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў».
Прафарыентацыйная акцыя «Мая прафесія – мая будучыня!» пройдзе 23 лістапада ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (вул. К. Маркса, д. 25).
Арганізатары запрашаюць наведаць УУС навучэнцаў 7–9 класаў сярэдніх устаноў адукацыі, якія ў будучыні плануюць стаяць на абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян і грамадства. У хлопцаў будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вучобай у Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы і атрымаць адказы на пытанні.
Пачатак мерапрыемства ў 11.00.
За студзень-кастрычнік 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br 195,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў склала 89,8%, або Br175,5 млн. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў бюджэт выплачана Br 11,2 млн. або 5,7% ад сумы, якая паступіла, фізічнымі асобамі – Br8,9 млн., або 4,5%.
За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары: у Бабруйскім, Быхаўскім і Магілёўскім раёнах. Загінулі 2 чалавекі, асобы якіх устанаўліваюцца, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Каля гадзіны ночы 22 лістапада жыхароў в. Баранавічы-1 Бабруйскага раёна разбудзіў трэск шыферу палаючага дома. Палаў жылы дом 63-гадовай мясцовай жыхаркі. Агонь знішчыў дах і перакрыцце, часткова пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Пад абваленымі канструкцыямі ратавальнікі знайшлі труп, як мяркуецца, гаспадыні.
Нізкапавярховыя забудовы ў Беларусі будуць абсталёўваць ліфтамі, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.
Мемарыяльная дошка ў гонар заслужанага выпускніка, воіна-інтэрнацыяналіста, камандзіра, ардэнаносца Аляксандра Царова адкрылася ў Чэрнеўскай школе Дрыбінскага раёна.
Кінапаказы фільмаў – удзельнікаў XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» – адбудуцца 21–27 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» прайшла ў «Дыпсэрвіс Холе» ў Мінску.
У намінацыі «Паспяховы старт» заслужаную ўзнагароду атрымала ТАА «Маглеспраммантаж».
Сярод пераможцаў у катэгорыі «Стабільны поспех» адзначана ТАА «Рэмкам».
У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» ў ліку найлепшых ТАА «Ясеньлес».
Переводчик