Архіў навін
Старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда займае гэтую пасаду з чэрвеня 2019 года. Прадстаўляючы новага кіраўніка раёна, старшыня аблвыканкама Леанід Заяц даў высокую ацэнку яго прафесійным якасцям, вывастраным кіраўніцкім вопытам. Пазітыўныя перамены ў гаспадарчым жыцці краю з прыходам новага кіраўніка ўжо прыкметныя.
Змяніўся не толькі знешні выгляд пункту грамадскага харчавання, пашырылі і асартымент смачнай прадукцыі. Толькі смажанак прапануюць больш за 12 відаў – ад традыцыйных мясных або грыбных да салодкіх.
У Генпракуратуры ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў нацыянальнага этапу міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», паведамілі ў аддзеле інфармацыі нагляднага ведамства.
У намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» пераможцаў і фіналістаў вызначыла нацыянальная конкурсная камісія. Акрамя прадстаўнікоў Генпракуратуры, міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў яе ўвайшлі таксама прафесіяналы ў галіне графічнага дызайну, жывапісу і кінематаграфіі.
Рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый» пройдзе ў Клічаве 26–27 лістапада, паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме.
Малдова зацікаўлена ў стварэнні на сваёй тэрыторыі сумеснага прадпрыемства па зборцы ліфтаў і ліфтавага абсталявання «Магілёўліфтмаша». Пра гэта паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Прэзентацыя праекта «Крокі на гукі» адбылася сёння ў магілёўскай паліклініцы № 2. Медустанова стала першай у вобласці, дзе працуе гука-маўленчая навігацыйная сістэма для людзей з інваліднасцю па зроку. Яна зніжае бар’еры на шляху невідушчых і са слабым зрокам, дапамагаючы ім лепш арыентавацца ў прасторы.
Падведзены вынікі конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый, які праводзіцца Міністэрствам культуры ў 2019 годзе.
Магілёўскім аблвыканкамам 25–29 лістапада будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі фізкультуры і спорту.
Аб фактах няякаснага абслугоўвання, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы ў названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14. 00 да 17.00 па нумары (80222) 23 02 55.
У канцэртнай зале Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў 22 лістапада ў 15.00 адбудзецца музычна-літаратурны вечар «Японія – музычнае адлюстраванне ў Беларусі». Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Японіі сумесна з калектывам установы адукацыі ў межах штогадовага фестывалю «Японская восень у Беларусі».
У Магілёўскай вобласці працягнуць працу па стварэнні спецыялізаваных цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Павел Марыненка на пасяджэнні абноўленага Савета па развіцці прадпрымальніцтва.
У рэгіёне ўжо некалькі гадоў арганізуюць цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва на базе вузкапрофільных структур. Добрыя прыклады – Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця, якое вядзе працу па падтрымцы IT-праектаў і IT-супольнасці, асацыяцыя «БАМАП», якая абараняе інтарэсы міжнародных перавозчыкаў.
У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій, які будзе даступны на сайце www.e-vacancy.by.
Удзел у кірмашы прымуць 24 прадпрыемствы рэгіёна.
Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка з саіскальнікам, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах. Таксама прадугледжана магчымасць перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні.
Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» у горадзе Глівіцы Лізавета Міснікава выступіць пад нумарам 7. Аб гэтым паведаміла юная выканаўца.
У Магілёўскай вобласці высокая яўка выбаршчыкаў абумоўлена альтэрнатыўнасцю на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На гэта звярнуў увагу сёння ў час паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі яе старшыня Валерый Берастаў.
У гэтым годзе філіял ААТ «БЕЛАЗ» у Магілёве прадставіў шэраг навінак, адна з якіх – машына пагрузачна-даставачная МаАЗ-4035 грузападымальнасцю 7 тон – ужо пачала працаваць ва Узбекістане.
Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Асіповічы – сталіца нашай артылерыі. Без лішняй сціпласці. Яшчэ ў савецкія часы ў горадзе была сканцэнтравана артылерыйская дывізія. Зараз жа ў ваенным гарадку Паўднёвы суседнічаюць 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада, 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада і 465-я ракетная брыгада.
Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў. У продаж яны паступяць арыенціровачна 20-21 снежня, паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык.
Пакупнікам прапануюць елкі і хвоі. Будуць і дрэвы ў кадках. Каштуюць яны традыцыйна даражэй, але і на гэты тавар знаходзяцца пакупнікі. Набыць навагоднія дрэвы можна будзе ў лясніцтвах і лясгасах вобласці, прычым танней, чым на ёлачных базарах.
Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 22 лістапада правядзе мерапрыемствы да 80-годдзя з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Урачыстасці пачнуцца са свята на плошчы перад цэнтрам. У 10.00 тут выступяць творчыя калектывы – народныя ансамблі народнай песні раёнаў Магілёўскай вобласці. Будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”», тэматычная экспазіцыя вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна.
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды 51-га Міжнароднага мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць 2-5 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец».
Ужо заявілі аб удзеле наймацнейшыя маладыя тэнісісты з гарадоў Беларусі і суседніх дзяржаў – працягваецца падача заявак. Узнагароды турніру разыграюць у трох узроставых групах. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
У новы будынак пераедзе Круглянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, паведаміла намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
«Раней наша спартыўная школа знаходзілася ў памяшканнях 1986 года пабудовы, якія былі на ўскраіне горада. Зараз дзеці будуць займацца ў абноўленых залах, размешчаных у самым цэнтры горада. Урачыстае адкрыццё запланавана на 30 лістапада», – расказала яна.
Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект «Мары збываюцца». Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі.
Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку «Мары збываюцца» і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам.
Чаму сем? Таму што цуды павінны раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй краіне. Па адным на кожную вобласць і сталіцу.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Да выпуску інавацыйнай прадукцыі прыступілі на прадпрыемстве «Універсал – Бабруйск». Па замове Камскага аўтазавода ў Татарстане, з якім бабруйчане супрацоўнічаюць ужо дзясятак гадоў, тут распрацавалі і робяць электрафіцыраваныя люстэркі для грузавых аўтамабіляў, і нават з падагрэвам.
«Універсал Бабруйск» – прадпрыемства Беларускага таварыства глухіх, дзе працуе 360 чалавек, больш за палову – людзі, якія слаба чуюць і маюць зносіны паміж сабой мовай жэстаў. Кіраўніцтва цалкам такую мову асвоіла, але ў афіцыйных выпадках у размову ўступае перакладчык.
У межах Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2019», якая прайшла нядаўна ў Мінску, упершыню адбыўся кулінарны кубак.
За званне найлепшых спаборнічалі прафесійныя повары і кандытары, а таксама зборныя каманды з краін блізкага і далёкага замежжа ў намінацыях «Кандытар года», «Шэф года» і «Повар года». Былі таксама арганізаваны шматлікія майстар-класы, у тым ліку ад акрэдытаваных членаў WACS (Сусветнай Асацыяцыі кулінараў і кандытараў).
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі – у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама.
«Для Савета Рэспублікі – гэта апошні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію», – сказала Лідзія Ярмошына.
ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.
ЦВК абнародаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.
Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці склала 82,3%. У цэлым па Беларусі свой голас за таго ці іншага кандыдата аддала 77,22% выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
На 18.00 сваё грамадзянскае права ў Магілёўскай вобласці рэалізавала 77,63% выбаршчыкаў, праінфармавалі ў абласной выбарчай камісіі.
Суразмоўцы адзначылі, што з 8.00 да 10.00 участкі наведала больш за 4,3% выбаршчыкаў, з 10.00 да 12.00 яўка склала 8,2%, пік – 10,5% – прыйшоўся на наступныя дзве гадзіны. А з 14.00 да 16.00 – свае галасы аддало крыху больш за 8% жыхароў Прыдняпроўскага краю, з 16.00 да 18.00 – 7,3%.
«Палітычная кампанія ў рэгіёне праходзіць досыць актыўна і ў штатным рэжыме», – падкрэслілі суразмоўцы.
Нягледзячы на тое што выбары ў абласным цэнтры праходзяць у спакойнай абстаноўцы, ёсць адзінкавыя выпадкі выдалення назіральнікаў з выбарчых участкаў.
Переводчик